Где Докшицкие школьники имели возможность подержать в руках пистолет Макарова и разобрать автомат Калашникова

DSCN5388Юнакі-старшакласнікі амаль з усіх школ раёна змаглі патрымаць у руках пісталет Макарава і разабраць аўтамат Калашнікава.

Такая магчымасць ім прадставілася ў межах акцыі “Да абароны Айчыны гатовы”, якую ініцыяваў райкам ГА “БРСМ” пры непасрэдным удзеле раённага аддзела ўнутраных спраў.

Прафарыентацыя моладзі – справа адказная. Яна часта прыводзіць да сутыкнення некалькіх кропак погляду на жыццё: агульнаграмадскай, бацькоўскай і асабістай. І як тут выбраць, на што зрабіць стаўку? На тое, да чаго ляжыць душа, ці на запатрабаваную ў недалёкай будучыні па аналітычных прагнозах на рынку працы прафесію? Выбар у любым выпадку за маладымі людзьмі. Місія ж дарослых у гэтым выпадку зводзіцца да таго, каб даць магчымасць моладзі як мага больш даведацца пра тую ці іншую сферу. Часам гэта дапамагае зняць ружовыя акуляры, ці наадварот, пераканацца ў тым, што выбар не выпадковы.

Напачатку юнакам прапанавалі паглядзець фільм пра Акадэмію МУС. Потым пра будні курсантаў гэтай навучальнай установы расказала ўчастковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Наталля Станкевіч.

Старшы інспектар групы кадраў РАУС Андрэй Аверын паказаў і расказаў хлопцам пра спецыяльныя сродкі і зброю. Цікава было падлеткам назіраць за зборкай-разборкай пісталета і аўтамата. Многія скарысталіся магчымасцю патрымаць зброю ва ўласных руках. Затым юнакоў чакала экскурсія па райаддзеле.

Зразумела, што не ўсе гэтыя чатыры дзясяткі хлопцаў стануць афіцэрамі, але калі выбар на карысць службы ў органах будзе зроблены хоць некалькімі з іх, значыць сустрэча была не выпадковай.

Наталля НАВІЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *