Конференция «Юный исследователь» состоялась в Порплищенской средней школе Дошицкого района

IMG_6836Віват, даследчыкі! Пад такім дэвізам прайшла чарговая канферэнцыя “Юны даследчык” у Парплішчанскай сярэдняй школе. Навучэнцы прадставілі на суд журы вынікі сваёй займальнай і даволі працяглай работы – праекты, даследчыя працы.

Свайго эпагею даследчая работа дасягнула ў красавіку 2014 года. У гэты час школа стала ўдзельніцай рэспубліканскага праекта “Зялёныя школы”.
Большая частка работ была выканана нашымі юнымі даследчыкамі менавіта ў гэтым накірунку.
Самымі актыўнымі аказаліся вучні з 4 класа, работай якіх кіравала С.М. Чачуковіч. Падрыхтаваны імі праект “Рэцэпты беражлівасці” заклікае нас навучыцца разумнаму, рацыянальнаму выкарыстанню энергіі.
Члены экалагічнага клуба “Крылаты дазор” пад кіраўніцтвам Г.С. Маркевіч вывучылі біяразнастайнасць зімуючых птушак на тэрыторыі аграгарадка Порплішча, правялі іх улік, аказалі дапамогу пярнатым для захавання колькасці асобін і відавай разнастайнасці арнітафауны.
IMG_6819На канферэнцыі Анжаліка Ліпчык і Кацярына Зубарава пазнаёмілі ўдзельнікаў з паняццем “непатрэбныя рэчы”. Даследчыкі вылучылі гіпотэзу: “Каб захаваць наш дом і акаляючае асяроддзе чыстымі і прыгожымі, трэба правільна распараджацца тымі рэчамі, якія становяцца непатрэбнымі”. Таксама даведаліся, што вялікая колькасць адходаў прыводзіць да ўтварэння сметнікаў. Але дзяўчаты-даследчыцы сцвярджалі, што сметнік – гэта клад. З гэтай мэтай у студзені ў школе праводзілася акцыя “Стоп: ХЛАМ”. Падчас акцыі дзеці прыносілі з дому непатрэбныя рэчы. Ідэю стварэння новых рэчаў паспрабавалі рэалізаваць на занятках па інтарэсах. З непатрэбных рэчаў, напрыклад, атрымаліся прыгожыя сумкі.
Мікіта Палачанін са сваім настаўнікам Ю.Я. Шыловічам пазнаёмілі нас з відам стварэння вырабаў у тэхніцы інтарсія. Яны не патрабуюць вялікай колькасці матэрыялаў і выконваюцца з адходаў піламатэрыялаў невялікіх памераў.
Кажуць, кожны чалавек нараджаецца са збожжам у руцэ, толькі трэба знайсці поле, дзе гэта зерне лепш прарасце. І гэтую працу выконваюць нашы настаўнікі, не лічачыся з часам, прыкладаюць намаганні, каб веды вучняў папаўняліся, а здольнасці развіваліся.

Кацярына ЗУБАРАВА,
вучаніца 7 класа
ДУА “Парплішчанская СШ”.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *