Объединённому профсоюзу Докшицкого района вручили именной флаг

IMG_9367У сярэдзіне сакавіка з нагоды святкавання дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь раённаму аб’яднанню прафсаюзаў уручаны імянны сцяг.

Пастановай Прэзідыума Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ад 28.11.2014 года № 261 было зацверджана палажэнне аб рэгіянальных аб’яднаннях арганізацый прафсаюзаў. У студзені бягучага года такое аб’яднанне створана і ў нашым раёне. Яго ўзначаліла Ядвіга Шульгат (на здымку).
У састаў увайшлі ўсе прафсаюзныя арганізацыі, якія дзейнічаюць на тэрыторыі раёна. Пры гэтым яны не губляюць сваю галіноваю прыналежнасць. Усяго ў нашым раёне прафсаюзным рухам ахоплена больш за 7,5 тысячы чалавек. Згодна з палажэннем, раённае аб’яднанне прафсаюзаў будуе свае адносіны з мясцовымі выканаўчымі і заканадаўчымі органамі, а таксама з грамадскімі аб’яднаннямі на прынцыпах сацыяльнага партнёрства і згодна з рашэннямі кіруючых органаў ФПБ. Пры раённым аб’яднанні дзейнічае савет, у саставе якога старшыні ўсіх галіновых прафсаюзаў раёна. Абраны прэзідыум з сямі чалавек.
Раённае аб’яднанне прафсаюзаў знаходзіцца па адрасе: г. Докшыцы, вул. Ленінская, 14 (будынак гарадскога цэнтра культуры), кабінет № 111, тэлефон 5-06-82.

Наталля НАВІЦКАЯ.
Фота В. Чарвінскага.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *