Ольга Каминская из Докшиц специальность «Правоведение» выбрала неслучайно

777Вольга Камінская – выпускніца Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Спецыяльнасць правазнаўства выбрала невыпадкова – з дзяцінства марыла стаць міліцыянерам, як тата, але паступіць у акадэмію МУС у свой час не хапіла балаў.

– Шмат маіх знаёмых вучыліся ў БДСГА, – успамінае Оля. – Яны заўсёды расказвалі шмат добрага пра вучобу ў акадэміі. Таму я вырашыла паступіць менавіта сюды на факультэт бізнесу і права.

Нарадзілася Вольга ў Бягомлі, там і школу скончыла. Не так даўно сям’я Камінскіх пераехала ў Докшыцы. Хутка праляцелі пяць год вучобы ў акадэміі. За гэты час дзяўчына займалася навуковай дзейнасцю, удзельнічала ў розных навуковых канферэнцыях, як кафедральных, акадэмічных, так і міжнародных.

– За падтрымку ва ўсім вельмі дзякую свайму навуковаму кіраўніку і куратару Вячаславу Мацюку. Будучым студэнтам акадэміі пашчасціць, калі давядзецца працаваць з ім. Адной з галоўных прычын таго, што я паступала менавіта ў Горацкую акадэмію, было і тое, што студэнтам тут даюць пакой у інтэрнаце. У свабодны ад вучобы час я ўдзельнічала ў розных спаборніцтвах (армрэстлінг, лёгкая атлетыка). Для аматараў здаровага ладу жыцця ў акадэмгарадку створаны добрыя ўмовы: моладзь ахвотна наведвае спартыўны комплекс са стадыёнам і басейнам, у інтэрнатах дзейнічаюць трэнажорныя залы і тэнісныя пакоі.

Актывістка Вольга з’яўляецца членам клуба “Чулыя сэрцы”, які займаецца валанцёрскай дзейнасцю. Не раз дзяўчына і яе аднадумцы наведвалі і дапамагалі састарэлым людзям, арганізоўвалі святы ў прытулках і дзіцячых садах.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *