В агрогородке Ситцы Докшицкого района на почтовом отделении вас встретят с улыбкой

IMG_0666Начальнік паштовага аддзялення ў Сітцах Таццяна Норавіч сустрэла нас прыемнай усмешкай, як і кожнага наведвальніка пошты, што заходзілі сюды па сваіх справах.
– Напачатку свайго ўтварэння пошта займалася толькі рассылкай карэспандэнцыі, – расказала Таццяна Вячаславаўна. – Цяпер мы выконваем комплекс паслуг: і ксеракопіі робім, і факсы адпраўляем, і страхоўкай аўтамабіляў займаемся. Жадаючыя спрабуюць сваю ўдачлівасць у электроннай інтэрактыўнай гульні “Кена”, нават пункт МТС працуе.
Таццяна родам з Чачукоў, пасля заканчэння Мінскага электратэхнікума сувязі атрымала спецыяльнасць тэхніка паштовай сувязі. У дзяцінстве займалася калекцыяніраваннем паштовак, таму была частым наведвальнікам пошты. Можа адтуль і любоў да гэтай прафесіі?
– У сферы сувязі я ўжо 28 гадоў. Пачынала свой працоўны шлях у Докшыцах, дзесяць год аддала Сітцам. Люблю гэты край, людзей, якія тут жывуць і з якімі працую. Прафесію нашу называюць сціплай, але вельмі значнай і неабходнай.
Разам з Таццянай Вячаславаўнай у аддзяленні працуюць аператар Вольга Падляшчук і два паштальёны: Інэса Плюта і Алена Майсіевіч.
– Пасля выхадных спяшаюся на работу: настолькі камфортна адчуваю сябе тут, – дзеліцца Інэса. – Дружны калектыў, цудоўны начальнік, любімая работа: пра што яшчэ можна марыць?
– Мы заўсёды чаканыя госці ў кожнай хаце, – падтрымлівае размову Алена. – Асабліва ў аддаленых вёсках. І пошту даставім, і выслухаем людзей.
Сітцаўскае паштовае аддзяленне заўсёды выконвае план па падпісцы, прымае шмат аб’яў аб куплі-продажы ў раёнку (для тых, хто не ведае: такія аб’явы прымаюць ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі раёна). А вяскоўцы спяшаюцца сюды напэўна не толькі па паслугі, але і каб у чарговы раз сустрэцца з ветлівымі працаўнікамі “сціплай” прафесіі.

НА ЗДЫМКУ: (злева направа) Таццяна Норавіч, Алена Майсіевіч і Інэса Плюта.

Тэкст і фота
Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *