Докшичанин не захотел ходить пешком
Дакшычанін 1969 года нараджэння, які лічыў ганебным хадзіць пешшу, і таму, хоць і быў пазбаўлены права кіравання аўтатранспартнымі сродкамі, сеў нецвярозым за руль мікрааўтобуса. Не паспеў выехаць з горада, як яго затрымалі даішнікі. Пасля таго, як быў складзены пратакол, а мікрааўтобус адагнаны ў райаддзел міліцыі, упарты грамадзянін, вярнуўшыся на сваіх нагах дадому, зноў сеў за руль. Балазе, у гаражы меўся яшчэ адзін мікрааўтобус. Але ў тую ноч удача, бачна, нечага моцна на яго пакрыўдзілася і, як няверная жонка, сышла надоўга. У хуткім часе ён зноў трапіўся на вочы дзяржаўтаінспектару.
Па прыведзеных фактах узбуджана крымінальная справа, абодва аўтамабілі забраны.