В Докшицах наградили победителей седьмого районного фестиваля детского творчества «Юные таланты»

НА ЗДЫМКУ (злева направа): Алена Шыхоўцава, Марыя Грыцкевіч і Валянціна Кароткіна – пераможцы конкурсу. Валянціна і Алена вучацца ў Тумілавіцкай школе, Марыя з Докшыцкай СШ № 1. Усе яны атрымалі дыпломы ў намінацыі “Вакальная творчасць”.

НА ЗДЫМКУ (злева направа): Алена Шыхоўцава, Марыя Грыцкевіч і Валянціна Кароткіна – пераможцы конкурсу. Валянціна і Алена вучацца ў Тумілавіцкай школе, Марыя з Докшыцкай СШ № 1. Усе яны атрымалі дыпломы ў намінацыі “Вакальная творчасць”.

У адну з мінулых субот у кінаканцэртнай зале “Іскра” адбылося ўшанаванне пераможцаў VІІ раённага фестывалю дзіцячай творчасці “Юныя таленты”. Перад тым, як пачаць уручаць узнагароды самым таленавітым, вынікі конкурсу падвёў начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Дзмітрый Парцянка.

– Вельмі важна, што ў фестывалі, прысвечаным 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, прынялі ўдзел усе школы раёна, – сказаў Дзмітрый Данілавіч. – Гэта значыць, што кожны меў магчымасць выйсці на сцэну, каб прадэманстраваць свае здольнасці, рэалізаваць свой творчы патэнцыял праз мастацкую самадзейнасць, дэкаратыўна-прыкладное, выяўленчае мастацтва.

Арыгінальнымі, цэласнымі па зместу атрымаліся праграмы, падрыхтаваныя Барсукоўскай, Крулеўшчынскай, Парплішчанскай і гарадскімі школамі. Добра падрыхтаваліся да конкурсу вучні Бягомльскай і Сітцаўскай устаноў адукацыі. Дастойна выступілі ў асобных намінацыях юныя артысты з Прудніцкай базавай і Замастачанскай пачатковай школ.

Найбольш шырока была прадстаўлена намінацыя “Вакальная творчасць”. Хацелася б, каб у будучым больш увагі надавалася арганізацыі вакальных груп. На жаль, забыліся ў школах пра захаванне і прапаганду беларускай нацыянальнай танцавальнай творчасці. Танцоры толькі Валкалацкай школы паказалі народны танец. Хаця ў агульным сучасная харэаграфія была прадэманстравана на дастаткова сур’ёзным узроўні.

Пераможцы раённага спаборніцтва прынялі ўдзел у адборачным туры абласнога фестывалю. На гала-канцэрт у Віцебск запрошаны харэаграфічны калектыў “Сюрпрыз” Цэнтра дзяцей і моладзі.

Пасля цырымоніі ўзнагароджвання, гледачы змаглі ўбачыць лепшыя нумары фестывалю ў выкананні яго пераможцаў.

Фота Я. Малевіч.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *