Юные таланты Докшиччины победители областного этапа III Республиканского смотра-конкурса детского творчества «Здравствуй, мир!»

OLYMPUS DIGITAL CAMERAПадведзены вынікі абласнога этапу ІІІ рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці “Добры дзень, свет!” Сярод яго пераможцаў – юныя таленты Докшыччыны. У намінацыі “Эстрадны танец” Дыплом І ступені атрымаў харэаграфічны калектыў “Сюрпрыз” Цэнтра дзяцей і моладзі (кіраўнік – Алена Насеннік). Дарэчы, “Танец замёрзлых кветак”, з якім перамаглі дзяўчаты, быў прадстаўлены на гала-канцэрце пераможцаў абласнога конкурсу, які прайшоў на сцэне к/з “Віцебск” (на здымку).
У намінацыі “Вакальная творчасць” былі выяўлены свае пераможцы. Дыплом ІІ ступені атрымала Лізавета Міхмель, вучаніца Крулеўшчынскай СШ, якая займаецца ў студыі “Зоркапад” (кіраўнік – Алеся Палякова). Дыплом ІІІ ступені ў Ульяны Палячонак з Докшыцкай СШ № 1. Дыпломы “За творчыя поспехі” атрымалі Марыя Шылкова (СШ № 2) і Ганна Козел (СШ №1). Дзяўчаты з’яўляюцца салісткамі ўзорнай вакальнай студыі “Тоніка” (кіраўнік – Таццяна Суднік).
Дыпломамі ІІ ступені ўзнагароджаны: у намінацыі “Тэатральная творчасць. Канферанс” – вучаніца Крулеўшчынскай СШ Вікторыя Дубко (кіраўнік – Алеся Палякова). У намінацыі “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” – вучаніца Докшыцкай СШ № 1 Вольга Суднік, якая займаецца ў студыі выяўленчага мастацтва “Вясёлка” (кіраўнік – Марына Каляда).
Уладальніцай Дыплома ІІІ ступені стала вучаніца Параф’янаўскай школы Яна Забароўская, якая займаецца ў аб’яднанні па інтарэсах “Мастацтва рукадзелля” (кіраўнік – Вольга Сазановіч).
Віншуем пераможцаў!

Яўгенія МАЛЕВІЧ.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *