Сотрудники Департамента охраны Докшицкого района заняли в области первое общекомандное место по рукопашному бою

IMG_2520Стаўленне да спартыўнага складніка прафесіі ў супрацоўнікаў аховы надзвычай сур’ёзнае. У мінулым годзе мы расказвалі пра добрую спартыўную базу арганізацыі, наяўнасць трэнажорнай залы і залы для заняткаў адзінаборствамі. Але самае галоўнае не тое, што яны абсталяваны, а тое, што не пустуюць. Два разы на тыдзень у міліцыянераў аховы абавязковая фізічная падрыхтоўка. Многія прыходзяць туды значна часцей. Сярод гэтага спісу прыхільнікаў спорту і міліцыянер-кінолаг групы затрымання Міхаіл Яловік. Хлопец працуе ў ахове чацвёрты год, але яго прозвішча ў спартыўных узнагародах на стэндзе аддзела прыгадваецца неаднойчы.
Пачатак года прынёс раённаму аддзелу Дэпартамента аховы чарговую перамогу. На абласных спаборніцтвах па рукапашным баі Міхаіл заняў першае месца ў вагавой катэгорыі да 65 кілаграмаў. Яшчэ адзін супрацоўнік аховы міліцыянер-вадзіцель групы затрымання Анатоль Віннікаў стаў на гэтых жа спаборніцтвах другім у асабістым заліку ў вагавой катэгорыі да 75 кілаграмаў. У выніку хлопцы прывезлі з вобласці кубак і дыплом за першае агульнакаманднае месца ў гэтым відзе спорту. Наш аддзел аховы трэці год запар выходзіць пераможцам у гэтых спаборніцтвах. Так што можна рабіць выснову – гэтая перамога не выпадковасць, а заканамерны вынік трэніровак супрацоўнікаў. Дарэчы, на гэтым спартсмены аховы не супакояцца, бо ўжо ў красавіку ім трэба прыняць удзел у абласных спаборніцтвах па шматбор’і, лёгкай атлетыцы і настольным тэнісе. Пра вынік загадзя не кажуць, але выступіць і тут трэба добра, бо ў ахове не прывыклі прайграваць, ды і чакаюць ад іх ужо толькі перамог.

Наталля НАВІЦКАЯ.
НА ЗДЫМКУ: Міхаіл Яловік з кубкам пераможцаў.
Фота аўтара.

***

8 сакавіка ў г. Глыбокае адбудзецца міжраённы турнір па міні-футболе. Сярод шасці каманд будуць спаборнічаць спартсмены нашага раёна, якія выступяць за аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *