Итальянская делегация на этой неделе посетила Докшицкий район

IMG_4144Італьянская дэлегацыя на гэтым тыдні наведала Докшыцкі раён у рамках 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
“Тое, што адбылося ў Беларусі з італьянцамі ў гады вайны, я ведаў. Аднак пабываць і дакрануцца да тых месцаў, дзе знаходзяцца іх магілы, прыйшлося ўпершыню”, – такія словы гаварыў падчас наведвання мемарыяльнага комплексу “Ходараўка”, дзе пахаваны 200 італьянскіх салдат, старшыня Італьянскай нацыянальнай асацыяцыі былых ваеннапалонных, інтэрніраваных асоб, ветэранаў вызваленчай вайны і членаў іх сем’яў Энца Арландучы. – “Вельмі прыемна, што беларускі народ шануе памяць загінулых італьянскіх ваеннапалонных і даглядае месцы іх пахаванняў”.
Аддаць даніну памяці і ўскласці кветкі да помніка разам з Энца Арландучы прыехалі таксама камерцыйны саветнік пасольства Італіі ў Беларусі Уга Боні і журналістка, галоўны кансультант фільма “Салдаты Мусаліні. Чужая вайна” тэлепраекта АНТ “Адваротны адлік” Стэфанія Карнемола.
Пасля вайны на месцы трагедыі ў Ходараўцы пасадзілі бярозкі, а ў 1992 годзе тут быў адкрыты мемарыял ахвярам фашызму – вязням канцлагера “Лiбараўшчына” і палонным італьянцам, якія былі знішчаны тут падчас Другой сусветнай вайны.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.
НА ЗДЫМКУ: намеснік кіраўніка дыпмісіі Уга Боні ўскладае кветкі да мемарыяла.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *