Докшицкие школьники победили в российском конкурсе
Другакласнікі Докшыцкай СШ № 1 Юліяна Палідавец і Ян Малевіч прынялі ўдзел у ІІ-ім адкрытым конкурсе (з Усерасійскім і міжнародным удзелам) “Сямейны кацёл”. Тэмай конкурсу стала Вялікая Перамога. Галоўная ідэя мерапрыемства — падтрымка творчай ініцыятывы педагогаў, дзяцей і бацькоў, а таксама прапаганда сямейных каштоўнасцей і традыцый. Праводзіўся конкурс па некалькіх намінацыях, докшыцкія ж вучні паспрабавалі свае сілы ў “Прэзентацыі”, якую рыхтавалі на тэму “Вялікая Айчынная вайна ў гісторыі маёй сям’і”. Ян Малевіч у сваёй творчай рабоце расказаў пра дзядулю — ветэрана вайны Міхаіла Аляксандравіча Гічанскага. У выніку стаў пераможцам у дадзенай намінацыі. Юліяна Палідавец атрымала званне Лаўрэата ІІІ ступені. У сваёй прэзентацыі дзяўчынка выказала свае думкі наконт вайны і Перамогі. Дарэчы, мама Юліяны — Ірына Віктараўна — таксама прыняла ўдзел у “Сямейным катле”: у конкурсе вершаў яна стала ўладальніцай Дыплома лаўрэата ІІІ ступені.
Тэкст і фота
Яўгеніі МАЛЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: удзельнікі конкурсу Ірына Палідавец з дачкой Юліянай і Ян Малевіч.