Старшеклассники СШ №1 г. Докшицы помогали лесничеству в посадке леса

IMG_4197Старшакласнікі СШ №1 г. Докшыцы дапамагалі Докшыцкаму лясніцтву на пасадцы лесу.
На мове лесаводаў месца пасадкі абазначаецца як квартал 13 выдзел 4, тэрытарыяльна яно знаходзіцца паблізу аграгарадка Таргуны. Калі мы завіталі паназіраць за ўдзячнай працай – пасадкай новых дрэўцаў, то ўбачылі, як амаль два дзясяткі хлопцаў спраўна завіхаліся над барознамі з лункамі, якія загадзя набівалі работнікі лясніцтва мячамі Коласава.
– Хлопцы з працай спраўляюцца, – хваліць школьнікаў майстар Васіль Пакора. – Пачалі раніцай, расказалі, як ажыццяўляецца пасадка, паказалі — і яны адразу ўзяліся за справу. Зараз час ідзе да абеду, і большасць запланаванай плошчы ўжо высаджана. Саджанцы і сеянцы з гадавальніка Бягомльскага лясгаса. Прыжываюцца яны добра, – з аптымізмам завяршае размову майстар.

НА ЗДЫМКУ: працоўны дэсант СШ №1 г. Докшыцы на пасадцы елак і сасонак.
Наталля НАВІЦКАЯ.
Фота А. Варанковіча.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *