Школьники Барсуковской средней школы Докшицкого района навели порядок возле памятников
Да майскіх святаў вучні і тэхработнікі Барсукоўскай СШ навялі парадак ля помнікаў, якія ўстаноўлены ў аграгарадку Барсукі і вёсцы Чырвонае Беразіно ў памяць аб загінуўшых земляках. У аграгарадку акрамя ўборкі тэрыторыі, пафарбавалі скульптуру воіна, павапнавалі пастамент. У Чырвоным Беразіно работы больш, там помнік патрабуе капітальнага рамонту, які абавязкова будзе праведзены. Патрыятызм і любоў да сваёй зямлі пачынаецца менавіта з такіх спраў.
Школа даглядае не толькі помнікі, – паведаміла намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Тамара Маскалёнак. – Наводзім парадак на замацаваных за школай вуліцах Савецкай і Школьнай. Некалькі дзён працавалі ў садзе, які даглядаць нам даверыла сельгаспрадпрыемства. Сёлета ўжо абрэзалі дрэвы, спарадкавалі сукі. Пацяплее — будзем вапнаваць. Падобная дзейнасць – гэта лепшыя заняткі для працоўнага навучання, хаця вясковыя дзеці і так не цураюцца працы.
Тамара
АЛЬШЭЎСКАЯ.
НА ЗДЫМКУ: старшакласнікі разам з дырэктарам Г.М. Шульгой займаюцца ўборкай тэрыторыі ў аграгарадку Барсукі.
Фота В. Чарвінскага.