В Докшицах подвели итоги соревнований по плаванию

IMG_7161+У спаборніцтвах па плаванні сярод працоўных калектываў раёна прынялі ўдзел дзевяць каманд. Яшчэ трое мужчын паспрабавалі свае сілы ў асабістым заліку. У склад каманд уваходзілі двое мужчын і адна жанчына, якім трэба было пераадолець дыстанцыю ў 50 і 25 метраў адпаведна. Першае месца заваявала каманда РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”, другімі сталі прадстаўнікі СШ № 2 г. Докшыцы, трэцяй – каманда аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Лепшы вынік сярод мужчын паказаў Аляксей Мячын з РВУ “Докшыцырайгаз” – 32,62 секунды, у жанчын самай хуткай была Ірына Марковіч з Докшыцкай СШ № 2 – 23,66 секунды. Усе пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі і медалямі, а кожны прадстаўнік каманды-пераможцы атрымаў абанемент на разавае наведванне басейна ў водна-аздараўленчым цэнтры.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *