Выездной республиканский семинар на тему «Стратегия развития учреждений культуры клубной системы РБ в современных условиях» прошёл в Докшицах

IMG_4031Два дні на базе ўстаноў культуры Віцебскай вобласці праходзіў выязны рэспубліканскі семінар па тэме “Стратэгія развіцця ўстаноў культуры клубнай сістэмы Рэспублікі Беларусь у сучасных умовах”. Неабходнасць правядзення семінара выклікана аптымізацыяй клубнай сістэмы, якая прайшла летась. Наша вобласць стала адзінай, дзе ў кожным раёне яна праводзілася па індывідуальнай схеме. Семінар паставіў сваёй мэтай абагульненне вопыту для наступнага стварэння адзінай схемы, найбольш аптымальнай і эфектыўнай. Перад тым, як наведаць Докшыцы, удзельнікі мерапрыемства разам з намеснікам міністра культуры В.М. Чэрнікам пабывалі ў Віцебску, Гарадку, Шуміліне, Лепелі.

Знаёмства з нашым раёнам госці пачалі з мемарыяльнага комплексу “Праклён фашызму”, дзе паглядзелі рэканструкцыю трагедыі вёскі Шунеўка. Затым у кінаканцэртнай зале “Іскра” пачалося знаёмства з калектывамі мастацкай самадзейнасці. Дэлегацыю сустракаў ансамбль мажарэтак, а гаспадыня “Іскры” Крысціна Гмырак у вобразе імператрыцы Кацярыны ІІ уручыла гасцям запрашэнне наведаць горад. Намеснік міністра культуры і іншыя члены дэлегацыі, сярод якіх былі прадстаўнікі ўсіх абласцей Беларусі, высока ацанілі выканаўчае майстэрства нашых артыстаў: узорны дзіцячы аркестр баянаў, народныя калектывы “Раніца”, “Вярба”, салістаў вакальнай студыі “Калейдаскоп” Андрэя Чабана, Алесю Палякову, Андрэя Воранава, а таксама харэаграфічны калектыў “Акцэнт” і докшыцкую “Батлейку”.

Удзельнікаў семінара зацікавіў той факт, што аптымізацыя сеткі ўстаноў культуры ў раёне і звязанае з гэтым скарачэнне не паўплывала на выкананне даведзеных паказчыкаў. Так, нарматыў забеспячэння расходаў на культуру ў разліку на 1 чалавека склаў 3 базавыя велічыні пры плане 2,1. Пры гэтым 0,3 базавай велічыні (план 0,2 б. вел.) атрымана за кошт аказання платных паслуг насельніцтву. Аптымізацыя дазволіла сэканоміць 437 мільёнаў рублёў бюджэтных сродкаў. Зараз усе клубныя ўстановы аб’яднаны ў Цэнтр традыцыйнай культуры і народнай творчасці з правам юрыдычнай асобы. У яго структуры: аддзел традыцыйнай культуры і аматарскай творчасці і 19 філіялаў з вядучай клубнай установай ГЦК.

Намеснік міністра культуры В.М. Чэрнік у заключным слове адзначыў вялікае значэнне мемарыяльнага комплексу “Праклён фашызму” для патрыятычнага выхавання школьнікаў і моладзі, а таксама багатую культурную базу раёна, неабходную для эфектыўнай дзейнасці галіны.

Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.
НА ЗДЫМКУ: удзельнікі семінара ў Шунеўцы.
Фота А. Варанковіча.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *