На городском стадионе в Докшицах праздновали профессиональный праздник любители спорта и здорового образа жизни

IMG_692616 мая на гарадскім стадыёне святкавалі прафесійнае свята аматары спорту і здаровага ладу жыцця. Ні дождж, ні халодны вецер не сталі перашкодай для тых, хто моцны духам і не баіцца выпрабаванняў.
На пачатку спаборніцтваў за развіццё спорту ў раёне і прапаганду здаровага ладу жыцця спецыяльнымі прызамі былі адзначаны пастаянны ўдзельнік каманды РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” Аляксандр Чарапачэвіч, настаўніца Крулеўшчынскай СШ Ала Русалоўская і дырэктар дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Уладзімір Каляга (на здымку злева направа).
Прагучала каманда “на старт!”, і аматары спорту разышліся па розных этапах спартакіяды. Юныя спартсмены паказалі свае магчымасці ў лёгкай атлетыцы. Трэнеры падбадзёрвалі сваіх выхаванцаў і радаваліся іх перамогам. Так, у бегу на 100 і 200 м сярод дзяўчынак перамагла Алена Пашэвіч з Бягомльскай СШ, у хлопчыкаў на гэтых дыстанцыях першым быў Канстанцін Стадольнік з СШ № 2 г. Докшыцы. Бег на 400 м і скачкі ўдаўжыню з разбегу скончыліся перамогай для Яны Ганус з Парплішчанскай СШ. Ірына Перапечка з Бярозкаўскай школы і Канстанцін Шылько з Валкалацкай перамаглі ў бегу на 800 м. Данііл Жук з СШ № 1 паказаў лепшы вынік у трайных скачках з разбегу, Ігар Аліноўскі з той жа школы перамог у скачках увышыню і ўдаўжыню з разбегу. Пераможцай ў скачках увышыню стала і Ірына Наумец з СШ № 2. Першае месца ў кіданні кап’я з разбегу заваяваў Раман Гмырак з СШ № 1. У кіданні дыска і штурханні ядра пераможцамі сталі Лізавета Дорц і Аляксей Лахматаў.
Арганізацыі і прадпрыемствы раёна прадставілі на спартакіядзе па летніх відах спорту адзінаццаць каманд, якія гулялі ў мужчынскі і жаночы валейбол, міні-футбол, спаборнічалі ў бегу, падняцці гіры, перацягванні каната, правяралі меткасць у дартс. У асабістым заліку па бегу сярод жанчын пераможцамі сталі дзве Вольгі з каманды Крулеўшчынскага сельсавета — Гадулевіч (да 35 гадоў) і Навіцкая (пасля 35-ці). Сярод мужчын самымі хуткімі былі Аляксей Васільеў (каманда аддзела адукацыі спорту і турызму, да 35 гадоў) і Мікалай Ралёнак (каманда ДП “Гняздзілава-Агра”, пасля 35-ці). У падняцці гіры перамаглі:
— у вагавой катэгорыі да 75 кг — Дзмітрый Вайткевіч (Крулеўшчынскі с/с);
— да 85 кг — Арцём Вішняк (РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”);
— да 95 кг — Ігар Вішняк (РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”);
— за 95 кг — Віктар Яцук (Крулеўшчынскі с/с).
У дартс самым меткім быў удзельнік каманды Докшыцкай СШ № 1 Віталій Лямец.
У камандным заліку месцы размеркаваліся наступным чынам: трэцяе заваявала каманда Крулеўшчынскага сельсавета, другое — у каманды аддзела адукацыі спорту і турызму райвыканкама. Залатымі прызёрамі спартакіяды сталі ўдзельнікі каманды РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”.

Яўгенія ГІЧАНСКАЯ.
Фота Н. Сташэвіч.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *