В редакции Докшицкой райгазеты прошло заседание литературного объединения «Крыніцы»

IMG_6696Амаль год мінуў з таго часу, як пры рэдакцыі райгазеты пачало працаваць літаратурнае аб’яднанне “Крыніцы”. Гэта добраахвотны некамерцыйны творчы саюз аўтараў паэтычных і празаічных твораў, якія жывуць у нашым раёне. Калектыву рэдакцыі прыемна, што зрэшты і гэта падзея дапамагла далучыць да нашых пастаянных пазаштатнікаў новыя імёны. Многія з тых, хто выступаў толькі як аўтар вершаў, пачаў спрабаваць сябе ў прозе. Літаратурнае аб’яднанне не дзеліць удзельнікаў па полу, узросту і веравызнанні, сферы дзейнасці і асабістых поглядах. Нашы аўтары пішуць на дзвюх дзяржаўных мовах і дасылаюць творы як звычайнай так і электроннай поштай. На сайце газеты створаны раздзел “Лірыка і проза”, дзе ёсць магчымасць прачытаць вершы і прозу, якія выйшлі з-пад пяра землякоў. Жадаем творчага плёну нашым пазаштатным аўтарам і новых радкоў. Не забывайцеся пра тое, што раёнка ствараецца і вамі таксама.

Наталля НАВІЦКАЯ,
старшыня
літаб’яднання “Крыніцы”.

Акурат да другой сустрэчы літаб’яднання паэтка Марыя Януш з Крулеўшчыны прысвяціла яму верш. Нам падалося, што зараз лепшы час для таго, каб прадставіць яго шырокаму чытацкаму колу.
“Крыніцам”
З родных вытокаў
струменяць крыніцы,
Шчыра спяшаюць
адна за адной,
Кожны ўдосталь
каб мог наталіцца
Іх непаўторнай
жывою вадой.

Вабіць іх фарбамі
даль-чараўніца,
Сіняга неба
бяскрайні прастор,
Светлых пачуццяў
душы таямніцы,
Гукаў зямлі дзіўна
зладжаны хор.

Ноччу калышуць
іх сны-летуценні,
Месяц накіне
срабрысты атлас.
Сонечным ранкам
у цуда-праменнях
Крылы расправіць
узнёслы Пегас.

Кліча туды,
дзе душа ў палёце,
Музыкай кожнае
слова гучыць,
Вобразы ў рытмах
радка карагодзяць,
Рыфмы далонямі
можна лавіць.

Светлай надзеі
тут можна напіцца,
Боль улагодзіць
чужой дабрынёй.
Мудрай парадзе
міжволі здзівіцца,
Жартаў дасціпных
начэрпаць рукой.

Рупяцца плыні крыніц
у натхненні,
Тэмп набіраюць
і спрыт малады
Так, каб іскрылася
творчым імкненнем
Кожная кропля
крыштальнай вады.
Крылы Пегаса
з юнацкім імпэтам
Хай узнясуць нас
да слоў таямніц.
Докшыцкай моцы мы,
творцы-паэты,
З “Родных вытокаў”
ад родных “Крыніц”.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *