Победa докшицкой футбольной команды

ветразьПерамогай докшыцкай футбольнай каманды завяршыўся 3 тур Чэмпіянату Віцебскай вобласці па футболе, які прайшоў на гарадскім стадыёне. Першы гол у вароты сапернікаў забіў Юрый Сержант, чым і даў старт шматлікім пераможным атакам нашых спартсменаў. Шаркаўшчынскія футбалісты толькі паспявалі лічыць, колькі разоў у іх вароты залятаў мяч. З лікам 6:0 перамагла каманда “Ветразя”. Спадзяёмся, што першыя галы, якія забілі “навічок” каманды Паша Русаковіч і “аксакал” Генадзь Маліноўскі, не стануць апошнімі ў чэмпіянаце.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *