В детском саду «Ромашка» г. Докшицы прошёл выпускной бал

IMG_6739У дзіцячых садках прайшлі своеасаблівыя выпускныя “балі”. Выхаванцы старэйшых груп 1 верасня папоўняць рады вучняў школ. У Докшыцкую СШ № 2 адпраўляюць сваіх дзетак выхавацелі садка “Рамонак” Святлана Кішэня і Іна Явід.
З гэтай нагоды яны разам з бацькамі наладзілі свята для будучых вучняў. 23 хлопчыкі і дзяўчынкі паказалі бацькам на ранішніку многае з таго, чаму навучыліся за чатыры гады ў садку. Яны спявалі, танчылі, чыталі вершы. А яшчэ, па словах загадчыцы Ірыны Курушка, сёлетнія выпускнікі выдатна засвоілі вучэбную праграму дашкольнай адукацыі. Многія з іх наведвалі школу ранняга развіцця, якая працавала ў СШ № 2, а некаторыя дзеці займаліся ў платным гуртку вывучэннем англійскай мовы.
Пасля заканчэння свята выпускнікі атрымалі ад садка падарункі на памяць, а потым дружна выйшлі ў двор і пусцілі ў вольны палёт паветраныя шары, як сімвал падарожжа ў цікавае школьнае жыццё.

Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.
НА ЗДЫМКУ: дуэтам спяваюць (злева направа) Паша Шкелка і Паша Шпарковіч.
Фота В. Чарвінскага.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *