В Берёзковском лесничестве Докшицкого района работают люди, влюблённые в свою профессию

Изображение 082На маршруце рэдакцыі – Бярозкаўскае лясніцтва. Асаблівасць яго сярод астатніх васьмі ў лясгасе ў тым, што найбольшую ўдзельную вагу па плошчы займае разліковая лесасека. Працуе тут 25 чалавек. Як мясцовыя, так і з Пруднік, Докшыц, іншых населеных пунктаў раёна. Яны штодзень выконваюць свае асноўныя абавязкі – нарыхтоўваюць, рэалізуюць сыравіну, ажыццяўляюць догляд за маладнякамі. Па выніках апошняга квартала сярэдні паказчык ручной нарыхтоўкі драўніны складае 800 – 850 куб. м. Ды і па іншых накірунках лясніцтва займае нядрэнныя пазіцыі. У перыяд спякоты, акрамя асноўнай дзейнасці, вялікая ўвага надаецца супрацьпажарнай бяспецы. Таму графік работы становіцца больш шчыльным.
Прыгожы сучасны будынак лясніцтва выглядае дыхтоўна, тэрыторыя наўкол дагледжаная і акуратная. На парозе нас сустракае крыху здзіўлены ўвагай прэсы ляснічы Дзмітрый Глазко. Праходзім у будынак – рабочая абстаноўка. Майстар і бухгалтар схілілі галовы над дакументамі. Вітаемся, але не перашкаджаем.
Размову ляснічы пачынае з таго, што кажа добрыя словы пра калектыў. Узначаліў яго Дзмітрый Васільевіч год таму, хаця ў лясной гаспадарцы ён не навічок – працуе больш за дзесяць гадоў. Сам жыве ў Бягомлі. На працу з гарпасёлка дабіраецца не адзін. Памочнік ляснічага Сяргей Трахінін – яго зямляк. Малады чалавек скончыў БДТУ, адслужыў у арміі і прыехаў працаваць у родны лясгас.
Каб падтрымаць маладых работнікаў, сярод якіх майстры на лесасеках Кацярына Заруба і Аляксандра Зарэмба, лясгас выдзеліў службовае жыллё ў Бярозках. Дарэчы Кацярына, Аляксандра і Сяргей годна паказалі сябе і з творчага боку. Калі лясгас рыхтаваў праграму да Дня Перамогі, яны прынялі ў ёй самы актыўны ўдзел, як і іншая моладзь лясгаса, за што былі ўзнагароджаны граматай. На пытанне ці не сумна вам у Бярозках, яны адказваюць, што на рабоце не засумуеш, а ў выхадныя заўжды можна знайсці чым сябе заняць не толькі ў райцэнтры, але і ў Бярозках, было б жаданне. У гэтым з моладдзю цяжка не пагадзіцца.

НА ЗДЫМКУ: (злева направа) трактарыст лідар на вывазцы лесу Міхаіл Валасевіч, малады спецыяліст, актывістка і артыстка Кацярына Заруба і ляснічы Дзмітрый Глазко.
Наталля НАВІЦКАЯ.
Фота В. Чарвінскага.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *