Через 50 лет после окончания школы в деревне Гнездилово Докшицкого района встретились выпускники

IMG_0890-нДля былой настаўніцы рускай мовы Гняздзілаўскай школы Генрыеты Міхайлаўны Сімановіч ліпень гэтага года запомніўся нечаканай сустрэчай з вучнямі свайго першага выпуску. Пяцьдзясят год прайшло з таго апошняга званка, калі маладая настаўніца праводзіла са школьнага парога ў самастойны жыццёвы шлях больш за дваццаць хлопчыкаў і дзяўчынак.
– Клас быў вельмі дружны! – успамінае Генрыета Міхайлаўна. – “Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго!” – з такім дэвізам мы крочылі праз усё школьнае жыццё. Памятаю, як у той час дапамагалі калгасу капаць бульбу. Усе так стараліся, каб клас заняў пераможнае месца. Стымулам было не грашовыя прэміі ці падарункі, а званне лепшага. Усе былі не толькі працалюбівымі, але і стараннымі ў вучобе.
Гэта сустрэча для мяне стала нечаканасцю, вельмі цікава было пазнаць сярод пасівелых і пасталеўшых мужчын і жанчын тых гарэзлівых і вясёлых вучняў. Аднавіць у памяці сябе ў школьныя гады дапамагалі калектыўныя фатаграфіі класа тых часоў. Геаграфія месцажыхарства былых выпускнікоў самая розная: Санкт-Пецярбург, Архангельск, Мурманск, Рыга. Прыемна было сустрэцца з галоўным арганізатарам Леанідам Ковелем, які прыбыў з Карэліі. Праз Інтэрнэт знайшоў іншых аднакласнікаў. Чаго толькі не было ў гэты вечар: успаміны тых гадоў вучобы, сяброўства, прыгод. Столькі год прайшло! Многія настаўнікі і выпускнікі не дажылі да гэтага часу.
Генрыета Міхайлаўна з’яўляецца ветэранам працы. Рабоце ў школе яна аддала 38 гадоў жыцця. Яе і зараз запрашаюць на розныя школьныя мерапрыемствы. А былыя выпускнікі запэўнілі, што і ў наступным годзе зноў збяруцца ў родных пенатах, і на мерапрыемстве галоўным ганаровым госцем зноў будзе яна – любімы класны кіраўнік.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *