Рецепт лидерства знают в Докшицком районе

Уладзімір Лаўцэвіч і Павел Шульгат.

Уладзімір Лаўцэвіч і Павел Шульгат.

 

Генадзь Якушаў і Віктар Кіргет.

Генадзь Якушаў і Віктар Кіргет.

Хто, як не камбайнер Уладзімір Лаўцэвіч з ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс”, можа падзяліцца рэцэптам перамогі. Са сваім памочнікам Паўлам Шульгатом яны сталі першымі двухтысячнікамі ва ўборачным спаборніцтве.
– Трэба старацца і не марнаваць дарэмна час, – дзеліцца Уладзімір Пятровіч. – Але адным з самых галоўных інгрэдыентаў у сваім рэцэпце лічу правільную арганізацыю працы. Мы – адна каманда: ад кіраўніка прадпрыемства і да кухара, які на поле прывозіць абед. Працуем зладжана, з паўслова разумеем адзін аднаго.
– І для вас галоўнае – перамога? – пытаемся мы.
– На сённяшні дзень у кожнага працаўніка палёў галоўнае – забеспячэнне харчовай бяспекі краіны, – адказаў Лаўцэвіч.

Уладзімір Сайковіч.

Уладзімір Сайковіч.

 

Аляксандр  і  Дзмітрый Кудзеркі.

Аляксандр
і Дзмітрый Кудзеркі.

 

Пётр Аляхновіч.

Пётр Аляхновіч.

Папоўніўся райаграсэрвіс і яшчэ адным экіпажам тысячнікаў – дыпломы і вымпел атрымалі Віктар Кіргет і Генадзь Якушаў. Дарэчы, Віктар слыве ў гаспадарцы як самы акуратны і гаспадарлівы працаўнік.
Каля вёскі Маладзеева на камбайне КЗС-12 працавалі ў суботу Сяргей Бядарык і Леанід Кучко з ДП “Гняздзілава-Агра”. Не адрываючы ад працэсу ўборкі, з тысячным намалотам экіпаж павіншавалі першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Сяргей Абірала і старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Валянціна Рамановіч.
Дасягнуў тысячнага рубяжу і камбайнер з ААТ “Таргуны” Уладзімір Сайковіч з памочнікам Арцёмам Гільнічам.

Спяшаліся за штурвал свайго “карабля палёў” тысячнікі з ДП “АграСітцы” – бацька і сын Аляксандр і Дзмітрый Кудзеркі: цяпер і іх камбайн упрыгожвае чырвоны вымпел.
Два экіпажы тысячнікаў узнагародзілі ў ААТ “Барсучанка”: Дзмітрыя Кухто з Яўгенам Яленскім і Пятра Аляхновіча з Яўгенам Конанам.
– Докшыччына ганарыцца сваімі працаўнікамі. Добра, калі ёсць каму і ад каго перадаваць вопыт, – выказаў сваю думку Сяргей Абірала.
І з ім немагчыма не пагадзіцца.

* * *

Кожны дзень уборачнай кампаніі прымнажае не толькі колькасць ураджаю, але і знаёміць нас з новымі пераможцамі спаборніцтва. Пакуль рыхтаваўся матэрыял, спіс іх вырас.

Двухтысячнага намалоту дасягнуў экіпаж Віктара Судніка і Івана Бельчука з ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс”. У гэтай жа гаспадарцы па паўтары тоны збожжа на рахунку ў Яўгена і Сяргея Машко. З такім жа вынікам ёсць лідары і ў ААТ “Таргуны” – гэта экіпажы Аляксея Варанковіча і Уладзіміра Саковіча, Юрыя Малюжанца і Дзмітрыя Фурсевіча. З тысячным намалотам віншуем Юрыя і Паўла Ламановічаў, а таксама Сяргея і Грыгорыя Васілевічаў. Абодва экіпажы з ДП “Гняздзілава-Агра”. Ёсць тысячнік і ў ААТ “Замастачанскае – камбайнер Вячаслаў Стрыжонак.

Тэкст і фота
Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *