Не первый год лидер Вячеслав Аникович работает в ОАО «Торгуны» в Докшицком районе

IMG_8918Наведваючы ААТ “Таргуны”, экіпаж Вячаслава Аніковіча і Івана Потаса на камбайне КЗС-12 мы заспелі на полі каля вёскі Несцераўшчына. Новенькі камбайн зіхацеў фарбай яшчэ здалёк – Вячаслаў Іванавіч працуе на ім сёлета першы год. А ўвогуле на збожжаўборцы гэта дваццаць шосты яго сезон. А ў Івана, студэнта БАТУ, будучага інжынера-механіка, — першы. Хлопец зараз праходзіць практыку ў гаспадарцы, і, думаецца, яму пашчасціла: у Вячаслава Аніковіча ёсць чаму павучыцца. Залатыя рукі, светлая галава, працавітасць і бязмежная любоў да тэхнікі – гэтыя якасці дапамагаюць механізатару ўжо многія гады быць лідарам на ўборцы ўраджаю ў Таргунах. Вось і сёлета дружны экіпаж намалаціў ужо 445 тон зерня, з іх 97 тон у нядзелю, якая для камбайнераў падчас уборкі не з’яўляецца выхадным днём. Няма сумненняў, што тэмпаў шчырыя працаўнікі не збавяць, і іх прозвішчы мы зможам убачыць на раённай Дошцы гонару.
У ААТ “Таргуны” на дадзены момант задзейнічана 14 камбайнаў: 2 — на ўборцы траў і 12 — на ўборцы збожжавых. Зернетакі працуюць кругласутачна. Зараз там сушацца рапс і трыцікале. Ячмень убраны на плошчы 400 гектараў, намалочана 1350 тон.
— Уборка самага лепшага ячменю яшчэ наперадзе, — гаворыць галоўны аграном гаспадаркі Аляксей Каротчык. – Сіноптыкі на гэтым тыдні абяцаюць добрае, без ападкаў, надвор’е, а гэта значыць, будзем мець магчымасць працаваць хуткімі тэмпамі. На перыяд уборкі арганізавана двухразовае гарачае харчаванне, абед і вячэра дастаўляюцца на палі, і такім чынам не траціцца вельмі каштоўны зараз час. Думаю, што мінулагодні паказчык – 17 тысяч тон намалочанага зерня – сёлета нам удасца пацвердзіць, а магчыма, і павысіць.

Алена НЕСЦЯРОНАК.
НА ЗДЫМКУ: задаволены працай на новым камбайне

Вячаслаў Аніковіч і Іван Потас.
Фота В.Чарвінскага.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *