Условия соревнования на период уборки урожая зерновых и зернобобовых культур в Докшицком районе

86Пастановай калегіі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама сумесна з Прэзідыумам раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК зацверджаны ўмовы спаборніцтва на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур.

Арганізатары спаборніцтва: упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання Докшыцкага райвыканкама, Докшыцкае раённае аб’яднанне прафсаюзаў, Докшыцкая раённая арганізацыя прафсаюзаў работнікаў АПК, Докшыцкая раённая арганізацыя ГА “БРСМ”.

Спаборніцтва праводзіцца сярод гаспадарак і арганізацый АПК, якія займаюцца вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі, а таксама сярод экіпажаў камбайнераў, занятых на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур па намалоце зерня на камбайн, маладых экіпажаў (у складзе старшага камбайнера і камбайнера) і вадзіцеляў, занятых на ўборцы збожжавых (узрост удзельнікаў – да 31 года), вадзіцеляў і трактарыстаў-машыністаў, занятых на перавозцы зерня, па найбольшай колькасці перавезенага з улікам грузападымальнасці транспартнага сродку і работнікаў зернесушыльных агрэгатаў па колькасці высушанага зерня.

Вынікі спаборніцтва будуць падводзіцца па пяцідзёнках за перыяд з 1 па 30 жніўня.

Сярод кожнай катэгорыі работнікаў вызначаюцца трое пераможцаў, якім будуць уручаны ганаровы вымпел, дыплом і падарунак або падарунак у грашовай форме. Кошт падарунка за першае месца — да 200000 рублёў, за другое і трэцяе адпаведна да 150000 і да 130000 рублёў. Камбайнеру ўручаецца падарунак коштам да 80 % ад кошту падарунка старшага камбайнера.
Брыгадзе рамонтнікаў зернесушыльнага агрэгата, якая атрымае перамогу ў спаборніцтве, будзе ўручаны падарунак у грашовай форме памерам да 400000 рублёў.

Экіпажам камбайнераў вырашана ўручаць ганаровыя вымпелы, дыпломы і падарункі ў грашовай форме. Калі экіпаж намалоціць 1000 тон збожжа, старшы камбайнер атрымае падарунак коштам да 250000 рублёў, камбайнер – 200000 рублёў. Калі намалот складзе 1500 тон – да 350000 і да 250000 рублёў адпаведна, 2000 тон – да 400000 і да 320000 рублёў адпаведна.

Моладзевыя экіпажы і маладыя вадзіцелі, пры колькасці намалочанага і адвезенага 1000, 1500 і 2000 тон зерня, будуць узнагароджаны граматамі і прызамі ад Докшыцкага РК ГА “БРСМ”.
Абавязковыя ўмовы пры вызначэнні пераможцаў спаборніцтва – выкананне даведзеных нормаў выпрацоўкі, высокая якасць выкананых работ, захаванне працоўнай дысцыпліны і выкананне патрабаванняў тэхнікі бяспекі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *