Первенство по шашкам прошло в Докшицком районе

шшшшУ першынстве раёна па шашках прынялі ўдзел пяць каманд. У традыцыйным саставе 2+1 гулялі прадстаўнікі Крулеўшчынскага сельсавета, Бягомльскай дапаможнай школы-інтэрната, ПМС, ПМК-52 і райста. Аляксандр Стахоўскі з Бягомля выступіў сам за сябе ў асабістых спаборніцтвах. З «ударнымі» і «ціхімі» хадамі спартсмены ішлі да перамогі, але перамагчы, дабраўшыся да дамскага поля, удалося нямногім. Напрыклад, камандзе райста атрымалася вырваць перамогу за трэцяе месца ў ПМК-52: на працягу гульні яны гулялі амаль з аднолькавым лікам. Другое месца заваявалі прадстаўнікі Бягомльскай дапаможнай школы-інтэрната. Пераможны кубак атрымала каманда Крулеўшчынскага сельсавета.
У асабістым заліку сярод жанчын залаты медаль атрымала Святлана Крывічаніна (Бягомльская дапаможная школа-інтэрнат), срэбраны – Ала Русалоўская (Крулеўшчынскі с/с), бронзавы – Ала Карзінка (райста).
Персанальны залік у мужчын выяўляўся на дзвюх дошках. І “размен”, і “гамбіт”, і “ахвяры” – ўсяго было ў ходзе спаборніцтва. Поспех усміхнуўся мацнейшым: першае месца заняў Ігар Цыганкоў (Крулеўшчынскі с/с), другое – Леанід Рундзя (Бягомльская дапаможная школа-інтэрнат). Трэцім стаў бягамльчанін Аляксандр Стахоўскі. На другой дошцы былі свае пераможцы: залаты медаль атрымаў Валерый Піскуновіч (Крулеўшчынскі с/с), срэбраны – Сяргей Сіманенка (Бягомльская дапаможная школа-інтэрнат), бронзавы прызёр – Сяргей Махонь з ПМК-52.
Віншуем пераможцаў!

Яўгенія МАЛЕВІЧ.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *