В Докшицах лето завершилось ретро-дискотекой

IMG_4423Ці ведаеце вы, як моладзь нашага рэгіёна развітваецца з летам? Аказваецца, даўно стала добрай традыцыяй збіраць юнакоў і дзяўчат на рэтра-дыскатэку, якая праводзіцца ў перадапошнія выхадныя жніўня.

– Асноўная частка маладых людзей, якія прыходзяць на гэта мерапрыемства, – расказвае вядучая дыскатэкі Вольга Касцюк, – па сённяшні дзень успамінаюць танцы ў так званым “клюшачніку”. Для многіх з іх вечарыны мінулых гадоў былі прыемным момантам сустрэчы са старымі сябрамі, якія пасля школы разляцеліся па свеце. Вось і цяпер рэтра-party ў кінаканцэртнай зале “Іскра” – гэта як вечар сустрэчы землякоў.

Больш за дзесяць гадоў адказвае за музыку на мерапрыемстве DJ Dark – Дзмітрый Касцюк. Дапамагаюць яму ладзіць танцы Дзмітрый Дамаскін (DJ Dima) і Аляксандр Махонь (DJ Alex), якіх можна назваць вучнямі Касцюка. Сёлета “Рэтра-2015” сабрала больш за 250 чалавек. Многія з адпачываючых прынялі ўдзел у афармленні танцавальнай залы – напярэдадні прынеслі старыя дыскі, аўдыёкасеты і пласцінкі. У час вечарыны дэманстраваліся фотаздымкі 90-х і так званых “нулявых” гадоў. Салістка эстраднай студыі “Калейдаскоп” Настасся Чурко выканала рэтра-песні. Былі і бонусы на мерапрыемстве – на ўваход з 22 да 23 гадзін у касцюме тых часоў не трэба было купляць білет. Настасся Кухто з Барсукоў за лепшае тэматычнае ўбранне атрымала бясплатнае наведванне вераснёўскіх дыскатэк.

Лета скончылася, але ў памяці засталіся цёплыя сяброўскія сустрэчы. Рэтра-party эврыбадзі!

Тэкст і фота
Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *