Специализированный магазин открылся в Докшицах

IMG_0902 У кастрычніку ў райцэнтры пачаў працаваць магазін садовай тэхнікі “Майстар плюс”.

Яго гаспадар – дакшычанін Андрэй Палянскі (на здымку). Хлопец атрымаў тэхнічную адукацыю, адслужыў у арміі, папрацаваў у адной з арганізацый раёна, а потым вырашыў паспрабаваць свае сілы ў прадпрымальніцтве. Пасля вывучэння гандлёвага рынку зразумеў, што самае важнае ў гэтай справе – адшукаць сваю нішу. Ідэя адкрыцця спецыялізаванага магазіна садовай тэхнікі ў Докшыцах прыйшла пасля размовы з патэнцыйнымі пакупнікамі. Высветлілася, што сёе-тое з гэтага тавару можна было набыць на рынку, у пэўных крамах, аднак часцей за ўсё нашы землякі едуць за ім у сталіцу ці суседні райцэнтр.

Таму зараз гаспадар “Майстара плюс” акцэнтуе ўвагу на тым, што ў краме можна набыць не толькі мотакосы, мотапілы, мотабуры, міні-культыватары і іншыя звыклыя інструменты, але і не надта знаёмыя звычайным спажыўцам рэчы. Напрыклад, размеркавальнік-здрабняльнік, з дапамогай якога можна прыбраць і здрабніць не толькі лісце, але і галінкі. Пры гэтым атрымаць відавочныя выгоды – і дагледжаную тэрыторыю, і экалагічна-чыстае ўгнаенне. Ці, скажам, міні-мойка для сухога і вільготнага прыбірання, з дапамогай якой можна не толькі прыводзіць у парадак майстэрні, вытворчыя памяшканні, але і карыстацца тэхнічнай навінкай у хатніх умовах. Большасць жыхароў раёна маюць асобнае жыллё, а адпаведна і тэрыторыю вакол яго, якую трэба трымаць у належным стане. У такім выпадку іх могуць зацікавіць мотанажніцы для догляду за кронамі дрэў і кустоў. З іх дапамогай можна рабіць розныя віды стрыжкі, акуратна выраўніваць контур дрэў і кустоў, прарэджваць крону садовых дрэў.

IMG_0912Увогуле ж, у асартыменце прадугледжаны тавары як для хатняга карыстання, даступныя па кошце звычайнаму пакупніку, так і для выканання вытворчых аб’ёмаў работы ў спецыялізаваных арганізацыях.

Андрэй добра разумее, што пакупніка трэба прывабліваць не толькі якасным таварам, але і поўным цыклам спецыялізаваных паслуг. Напрыклад, тыя, хто ўжо мае падобную тэхніку, могуць набыць арыгінальныя запчасткі ў райцэнтры, а не займацца іх пошукам.

У продажы ёсць таксама сродкі абароны, якія прадугледжаны тэхнікай бяспекі. На ўвесь асартымент дзейнічае гарантыя – 12 месяцаў, сэрвіснае абслугоўванне. Магазін прымае тэхніку, якая патрабуе рамонту. Пры гэтым не мае значэння, дзе яна набывалася. І яшчэ адзін прыемны бонус – растэрміноўка плацяжу.

Уся тэхніка “Майстар плюс” – вытворчасці гандлёвых марак STIHL і VIKING. Таксама ёсць магчымасць заказаць патрэбны тавар па каталозе вытворцаў.

Можна яшчэ доўга пералічваць, што ёсць у наяўнасці ў “Майстары плюс”, але, як кажуць, лепш адзін раз пабачыць усё на свае вочы. Таму за дадатковай інфармацыяй і кансультацыяй звяртайцеся ў новую гандлёвую кропку, якая размешчана па адрасе вул. М. Горкага, 2 і працуе шэсць дзён на тыдні, акрамя панядзелка. Тэлефоны для даведак: 2-24-69, 8 (029) 211-94-41 (МТС).

Тэкст і фота
Наталлі Сташэвіч.
УНП 391077546.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *