Сто свадеб в этом году зарегистрировали в Докшицком ЗАГСе

IMG_0883Шчаслівая тая краіна, у якой жэняцца людзі. У апошнія некалькі год у нашым раёне ўсё больш хлопцаў і дзяўчат бяруць шлюб. На мінулым тыдні начальнік раённага аддзела ЗАГСа Ірына Баговіч зарэгістравала сотую пару ў гэтым годзе. Гэтымі шчасліўчыкамі сталі Святлана Капчанкова з Чырвонага Беразіно і Яўген Тумашэвіч з Літоўцаў, якіх вы бачыце на здымку. Святлана працуе медыцынскім рэгістратарам у Докшыцкай ЦРБ, Яўген – электраманцёрам у КУП “Докшыцкі”. Разам яны – новаспечаная сям’я Тумашэвічаў. Няхай жа ў іх усё будзе на 100!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *