В Докшицах пройдут соревнование сильных и метких

darts_21216652У суботу, 10 кастрычніка, пройдуць раённыя спаборніцтвы па гіравым спорце і дартсе сярод працоўных калектываў арганізацый раёна, каманд сельсаветаў і агульнаадукацыйных школ. Да ўдзелу запрашаюцца аматары здаровага ладу жыцця, старэйшыя за 18 год. Склад каманды – пяць чалавек (3 – гіравы спорт, 2 (мужчына і жанчына) – дартс). Удзельнікі павінны мець адзіную спартыўную форму. Прыём заявак, завераных урачом і кіраўніком працоўнага калектыву, будзе ажыццяўляцца ў дзень мерапрыемства з 9.00 да 9.20 гадзін у ФСК “Ураджай”. Пачатак спаборніцтва – у 9.30. Удзел у спаборніцтве трэба пацвердзіць па тэлефоне 2-51-72, або па факсе 2-24-01.

Для ўдзелу ў дартсе кожны гулец выкарыстоўвае для кідкоў свае дроцікі.

Спартыўна-масавае мерапрыемства пройдзе па адрасе:
г. Докшыцы, вул. Пушкіна, 5 (2-гі паверх).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *