Жительнице Докшиц судьба сделала подарок на Покров

IMG_8877 ала 2

У той час, як на Пакроў дзеці віншавалі сваіх самых дарагіх людзей са святам, у радзільным аддзяленні райбальніцы яшчэ адна жанчына стала маці. Першынец, дзяўчынка Міраслава, нарадзілася ў гэты дзень у маладой сям’і Малько. Дакшычане Ала і Дзяніс год таму звязалі свае лёсы шлюбам. Абое – юрысты: ён на заводзе “Ветразь”, яна – у камунгасе.

Ужо на другі дзень павіншаваць шчаслівую матулю завіталі намеснік старшыні райвыканкама Валянціна Рандарэвіч, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Алена Тулоўская, начальнік аддзела ЗАГС Ірына Баговіч, дырэктар РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” Дзмітрый Каляга разам з прадстаўнікамі прафсаюза арганізацыі. Расчуленая Ала прымала віншаванні, кветкі, падарункі і першы дакумент дачушкі – пасведчанне аб нараджэнні. Потым яна падзялілася радасцю ад таго, што немаўлятка з’явілася на свет менавіта ў райцэнтры, бо дома, як кажуць, і сцены дапамагаюць, і падзячыла медперсаналу за належны догляд.

Наталля НАВІЦКАЯ.
Фота А. Варанковіча.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *