К библиотекарю из деревни Витуничи Докшицкого района потянулись люди

DSC00417Алена Мільчэўская працаваць у Вітуніцкую бібліятэку прыйшла выпадкова. Шчыра кажучы, ёй проста пашанцавала. Пайшла на заслужаны адпачынак Вера Іванаўна Мірэйчык, якая шмат год была загадчыцай гэтай установы культуры, і спатрэбіўся новы работнік. Алена ж ужо некалькі год ездзіла ў Докшыцы, дзе працавала ў ЦБС мастаком-афарміцелем. Пісала для бібліятэк назвы выстаў, плакаты. З задавальненнем прыняла прапанову пайсці загадчыцай бібліятэкі ў Вітунічы.

Канечне, ёй многаму яшчэ трэба вучыцца, але настаўніку пачатковых класаў з вышэйшай адукацыяй, здаецца, не вельмі гэта будзе і складана. Самае галоўнае, што да яе пайшлі людзі. У Вітунічах спыніла існаванне школа, закрыўся клуб, таму адзіным ачагом культуры сёння тут з’яўляецца бібліятэка. Алена на Дзень пажылых людзей, Дзень маці запрасіла вяскоўцаў да сябе на свята. Тыя вячоркі і сёння з задавальненнем успамінаюць людзі. Зараз загадчыца падумвае аб стварэнні клуба рукадзельніц, бо сама мае залатыя рукі.

Тэкст і фота
Тамары АЛЬШЭЎСКАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *