Молодые специалисты приобретают опыт в ГП «Агробереснёвка» Докшицкого района

IMG_0115Кажуць, што вопыт – найлепшы настаўнік. Каб яго напрацаваць, маладому спецыялісту трэба навучыцца не баяцца памылак і цяжкасцей, знайсці на сваім першым працоўным месцы дарадцу, які накіруе і дапаможа ўдасканаліць свае тэарэтычныя веды практычнай дзейнасцю. У жніўні гэтага года калектыў ДП “АграБераснёўка” папоўніўся новымі спецыялістамі. Імі сталі дзве выпускніцы Полацкага аграрна-эканамічнага каледжа Аляксандра Радзюк і Алена Маскалёнак, а таксама Марына Анціпава, якая закончыла філіял БДТУ “Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны каледж”. Барысаўчанка Саша на першым працоўным месцы атрымала пасаду галоўнага эканаміста. Марына родам з Шумілінскага раёна, у гаспадарцы яна інспектар аддзела кадраў і сакратар. Алена – наша зямлячка. Яе маленькая радзіма – вёска Тумілавічы. Адтуль яна штодзень ездзіць на работу ў Пруднікі, дзе працуе бухгалтарам.

– У першы рабочы дзень у мяне дрыжалі калені, – успамінае Аляксандра Радзюк. – Але знаёмства з калектывам адразу развеяла ўсе страхі і перажыванні. Калі трэба дапамога – ніхто не адмахваецца: і слушную параду дадуць і словам падтрымаюць. Пакуль з Марынай мы жывём у Юхнаўцы, дзе гаспадарка арэндуе нам жыллё. Дапамаглі і з палівам.

– Мы рады маладому папаўненню, – падтрымлівае гаворку галоўны бухгалтар гаспадаркі Марыя Віннікава. – Каб дзяўчатам было прасцей дабірацца на работу, пастараемся забяспечыць іх жыллём у Прудніках.

На здымку: маладыя спецыялісты ДП “АграБераснёўка” (злева направа): Алена Маскалёнак, Марына Анціпава і Аляксандра Радзюк.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.

Фота В. Чарвінскага.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *