Парикмахерская «Красотка» города Докшицы вошла в золотой рейтинг

IMG_9544Штогод міжнароднай комплекснай рэйтынгавай праграмай – Нацыянальным бізнес-рэйтынгам – на падставе афіцыйных статыстычных дадзеных вызначаюцца лепшыя прадпрыемствы – рэальныя лідары эканомікі Беларусі. Сёлета ў намінацыі “Прадстаўленне паслуг цырульні і салонаў прыгажосці” цырульня “Красотка” раённага спажывецкага таварыства заняла 33 месца і ўвайшла ў залаты рэйтынг (так называюць першыя 50 месцаў). Званне “Лідар галіны-2014” калектыў атрымаў за добрыя вынікі ў рабоце па чатырох паказчыках: па выручцы ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ і паслуг; чыстым прыбытку, стратах; прадуктыўнасці працы; сярэдняй заработнай плаце.

Сваю дзейнасць цырульня пачала ў 2010 годзе, калі ў былым памяшканні кулінарыі ва ўнівермазе, з невялікімі затратамі на рамонт, докшыцкае райста арганізавала тры рабочыя месцы з аказаннем паслуг па манікюры і цырульні. На сённяшні дзень тут працуюць два майстры-цырульнікі і адміністратар. На тое, што ўстанова карыстаецца вялікім попытам, уплывае і зручнае месцазнаходжанне, і прывабны кошт сэрвісу і, канечне, прафесіяналізм майстроў цырульніцкай справы. Немалаважным з’яўляецца і тое, як яны працуюць з кліентамі. Майстар Наталля Кухарэнка з лёгкасцю знаходзіць агульную мову з людзьмі, якія звяртаюцца да яе. Яна заўсёды выслухае і выканае просьбы, прапануе модныя стрыжкі і ўкладкі. Сучасныя прыгажуні з лёгкасцю ідуць на ўсялякія эксперыменты са сваёй знешнасцю, што не заўсёды ўдала адбіваецца на здароўі валасоў. Кампетэнтная ў гэтых пытаннях Наталля дасць параду, падзеліцца патрэбным рэцэптам. Яна заўсёды стараецца даведацца пра ноу-хау ў цырульніцкім мастацтве, з задавальненнем прымае ўдзел у майстар-класах на розных спецыялізаваных фестывалях. У Алены таксама свая напрацаваная кліентура. Многія людзі гатовы чакаць сваёй чаргі тыднямі, каб трапіць толькі да яе. Свой уклад у агульную справу ўносіць адміністратар Марыя Арпуховіч. Гэта яна шукае новых кліентаў, складае зручны графік для наведвальнікаў. Майстры цырульні “Красотка” – ветлівыя, абыходлівыя, адказныя. Іх установа карыстаецца папулярнасцю, што вельмі важна ва ўмовах канкурэнцыі.

Тэкст і фота
Яўгеніі МАЛЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: калектыў “Красотки” Наталля Кухарэнка, Марыя Арпуховіч
і Алена Трацюк.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *