Трудовые километры водителя Докшицкого молокозавода Иосифа Борисевича

БАРЫСЕВІЧНе патрэбны ніякія тлумачэнні наконт таго, наколькі складаная і адказная прафесія вадзіцеля і не важна: дастаўляе кіроўца грузы, альбо вязе пасажыраў.

Гэту простую ісціну разумеў і Іосіф Барысевіч, які калісьці прыняў рашэнне стаць вадзіцелем. Вясковы хлопец, маленькая радзіма якога знаходзіцца ў Флар’янова, што ў Крыпульскім краі, пасля заканчэння васьмігадовай школы ў Ветахмо паехаў набываць прафесію ў Свірскае вучылішча. Пасля заканчэння ў юнака быў выбар: уладкавацца слесарам і “вазіцца” з тэхнікай альбо круціць баранку і лічыць кіламетры дарог. Апошні варыянт прывабліваў больш. Уладкаваўся Іосіф Станіслававіч у былую райсельгасхімію, але “напрацаваў” там усяго толькі месяц. Сябры падказалі, што ёсць вакантнае месца на малаказаводзе, куды і накіраваўся малады вадзіцель. З гэтага і пачаўся адлік яго працоўных кіламетраў. Больш як 33 гады мужчына спяшаецца ранкам на завод, каб завесці малакавоз і рушыць дарогамі, якія вядуць да фермаў. Удзень атрымліваецца зрабіць па тры рэйсы. Працаўнік стараецца даставіць сыравіну своечасова і ў найлепшым выглядзе. На малаказаводзе працуе лабарантам і жонка Іосіфа Станіслававіча – Ірына. Тут яны пазнаёміліся, прыгледзеліся адно аднаму і вырашылі стварыць сям’ю. Зараз Барысевічы маюць уласны дом, дзвюх дарослых дачок. Вераніка працуе ў сферы грамадскага харчавання, Аляксандра вучыцца на юрыста.

Кіраўніцтва поўнасцю давярае Барысевічу і завярае, што з пастаўленай задачай вадзіцель спраўляецца выдатна, характарызуе яго як добрасумленнага працаўніка, які карыстаецца аўтарытэтам і павагай у калектыве, беражліва адносіцца да даверанай яму тэхнікі.

Таццяна Падбярэзкая.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *