Докшицкий Белгосстрах дарит спокойствие и уверенность

DSC00447 ++++Кампанія Белдзяржстраху на страхавым рынку краіны пануе ўжо 94 гады. Увесь гэты час спецыялісты галіны заўсёды знаходзяць узаемаразуменне з суб’ектамі гаспадарання і грамадзянамі, наладжваюць з імі доўгатэрміновыя адносіны і гарантуюць упэўненасць у заўтрашнім дні.

Прадстаўніцтва кампаніі ў нашым раёне ўжо 15 год узначальвае прафесіянал сваёй справы Віктар Жакаўка. Па адукацыі ён эканаміст. Дарэчы, у далёкія 80-я гады пачынаў сваю прафесійную дзейнасць у дзяржстраху, а потым быў запрошаны ў райфінаддзел райвыканкама. Працаваў рэвізорам, намеснікам старшыні ўпраўлення райсельгасхарчу па эканоміцы. Набыты вялікі практычны вопыт дазволіў яму, калі стаў кіраўніком, практычна адразу вывесці калектыў у абласныя лідары. Пра тое, як ідуць справы ў прадстаўніцтве Белдзяржстраху сёлета, наша інтэрв’ю з В.М. Жакаўкам.

– Віктар Мікалаевіч, наколькі шырокае поле дзейнасці мае сёння ваша арганізацыя?

– Наша прадстаўніцтва – гэта 21 агенцкі ўчастак, сярод якіх 5 сельскіх. Іх абслугоўваюць тры інспектарскія ўчасткі, у якіх працуе 21 страхавы агент. На кожнага з гэтых работнікаў прыходзіцца па 300 домаўладанняў, 262 адзінкі транспарту, 93 жывёліны і больш за тысячу жыхароў. Як бачыце, нагрузка адчувальная і, каб працаваць так, як патрабуе сённяшні дзень, трэба прыкласці вялікія намаганні. Таму ў нашай “лёгкай”, на першы погляд, прафесіі, прабачце, гультаі адчуваюць сябе няўтульна і не затрымліваюцца. Тым калектывам, які ёсць зараз, а ён адзін з самых стабільных у вобласці, праведзена значная работа па страхавой абароне насельніцтва, юрыдычных асоб, своечасовай кампенсацыі шкоды страхавальнікам. За 10 месяцаў 2015 года паступіла 5,3 мільярда рублёў страхавых узносаў. Тэмп росту склаў 126,6 працэнта. Яшчэ большы – 127,2 працэнта – ён атрымаўся па добраахвотных відах, доля якіх у агульнай масе складае 68,2 працэнта.

Па ўсіх відах страхавання, а ліцэнзію мы маем на аказанне больш за 50 відаў, за 10 месяцаў выплачана 4691,3 мільёна рублёў, у тым ліку па добраахвотным – 1069,1 мільёна рублёў. Найбольш кампенсацый выплачана па абавязковым страхаванні пабудоў, фізічных асоб ад няшчасных выпадкаў, а таксама хатняй маёмасці, жывёлы. Дарэчы, 60 чалавек атрымліваюць штомесячна страхоўку па прычыне страты працаздольнасці ў выніку атрымання траўмы на вытворчасці. Як бачыце, з намі выгадна мець справу. Менавіта дзяржстрах прыходзіць першым на дапамогу ў выпадку няшчасця.
– Для тых, хто адшукаў сябе менавіта ў вашай прафесіі, ёсць асаблівыя патрабаванні?

– Чалавек павінен быць добразычлівым, тактоўным у адносінах з людзьмі, і, канечне, сумленным пры выкананні службовых абавязкаў. Менавіта такімі людзьмі былі В.У. Ляўковіч, Г.І. Лукашэвіч, М.Т. Лабынька, І.І. Кручок, В.П. Маскалёнак, Л.С. Махонь, Т.К. Трахімчык, якія шмат год працавалі ў нашай сістэме, а зараз знаходзяцца на заслужаным адпачынку. Сённяшнія ветэраны працы С.В. Сіўко, Т.У. Каросцік, Н.К. Бабіч, Г.М. Люлько – гэта наш моцны тыл і прыклад у рабоце для пачаткоўцаў. З перспектыўных кадраў хачу адзначыць страхагента Міхаіла Глазко. У яго ёсць усе падставы стаць прафесіяналам.

Віншую ўсіх сваіх калег з прафесійным святам. Дзякую за добрасумленную працу і спадзяюся, што ў агульнай суполцы мы зробім яшчэ больш для нашай кампаніі і страхавальнікаў.

Гутарыла
Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *