Гостевой домик строится в г.п. Бегомль Докшицкого района

IMG_0872Прыдарожны сэрвіс – гэта даволі перспектыўны вектар развіцця бізнесу для суб’ектаў розных формаў уласнасці: кааператыўнай, прыватнай, камунальнай і іншых. І таму наведвальнікі ўжо даўно паспелі ацаніць магчымасці прыватнага кафэ “Тафілія” ў Бягомлі, дзе можна і перакусіць, і добра паабедаць. Праз некалькі сот метраў знаходзіцца яшчэ адна кропка грамадскага харчавання – кафэ “Мерыдыян”. Пад адным дахам з ім – універсам. На невялікай адлегласці ад яго – крама з багатым выбарам дароў прыроды. Пакуль жаночая палова транзітных падарожнікаў знаёміцца з гандлёвымі кропкамі, мужчынская тым часам можа памыць аўтамабіль і падрамантаваць яго на станцыі тэхабслугоўвання. Дапаўняе комплекс лазня і некалькі гасцявых домікаў. Уладальнікамі гэтых аб’ектаў з’яўляюцца спажывецкая кааперацыя і РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”.

Камунальнікі на гэтым не спыніліся і вырашылі для стварэння яшчэ больш спрыяльнага бізнес-клімату пабудаваць гасцявы домік мансарднага тыпу. Зараз у ім ідуць аддзелачныя работы з выкарыстаннем прыроднага, экалагічна чыстага матэрыялу. Напрыклад, столь, падлога аздабляюцца дрэвам.

– Домік двухузроўневы, – гаворыць дырэктар філіяла № 1 Андрэй Шнітко, – на першым паверсе размесцяцца чатыры пакоі з санвузлом, на другім, пад які адвялі мансардны паверх, – тры. Але ён вельмі добра дапаўняе комплекс прыдарожных паслуг і вельмі спадзяёмся, будзе запатрабаваны.

Будаўніцтва вядзём гаспадарчым спосабам і за свае сродкі. Усяго затрацілі ўжо 511 мільёнаў рублёў.

Гэта не адзіны будаўнічы аб’ект філіяла. Калектыў, у якім значыцца 40 чалавек, за 11 месяцаў выручыў ад аказання паслуг 10,6 мільярда рублёў. Тэмп росту да адпаведнага ўзроўню мінулага года склаў 122,4 працэнта. Пры гэтым рост прадукцыйнасці працы на 1,5 працэнта апярэджвае рост заработнай платы. Яе сярэднямесячная колькасць за названы перыяд склала 5412500 рублёў.

У ліку аб’ектаў філіяла дом рыбака ў санаторыі “Лясное”, 40-кватэрны дом у Бягомлі, рамонт інтэрната ў райцэнтры і адміністрацыйнага будынка ў Глыбоцкім раёне.

Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.
НА ЗДЫМКУ: дырэктар філіяла № 1 А.В. Шнітко і брыгадзір будаўнікоў Г.В. Суднік удакладняюць бягучыя моманты будаўніцтва аб’екта.
Фота В. Чарвінскага.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *