Слёт молодых специалистов прошёл в Докшицах

IMG_0680У мінулую пятніцу ў кінаканцэртнай зале “Іскра” ладзіўся злёт маладых спецыялістаў, якія прыехалі на працу ў раён у 2015-м годзе.

Гэта мерапрыемства – добрая штогадовая традыцыя. Сёлета на працу ў розныя галіны прыйшлі 105 чалавек. Прытым большасць з іх – 76 – ураджэнцы Докшыччыны. З галоўнай сцэны раёна моладзь вітала намеснік старшыні райвыканкама Валянціна Рандарэвіч. Яна выказала ўпэўненасць, што ў працоўнага папаўнення атрымаецца рэалізаваць сябе на нашай зямлі. Арганізатары злёту спецыялістаў імкнуліся, каб маладыя людзі атрымалі на фэсце як мага больш карыснай інфармацыі. Таму былі запрошаны спецыялісты банкаўскай сістэмы і ЖКГ, якія расказалі пра крэдытаванне пэўных катэгорый грамадзян, а таксама спосабы атрымання жылля.

За шчыры прыём на рабочых месцах падзячыў настаўнік Крулеўшчынскай сярэдняй школы Дзмітрый Паўлючэнка (на здымку). Першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Таццяна Гайчук звярнулася да прысутных з прапановай быць актыўнымі і смела звяртацца з ініцыятывай у моладзевую арганізацыю.

Сваю творчасць са сцэны ў гэты дзень дарылі работнікі культуры, а таксама маладыя спецыялісты розных гадоў, якія засталіся працаваць на Докшыччыне.

Наталля НАВІЦКАЯ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *