Соревнование по армреслингу прошло в Докшицком районе

IMG_3463Асабіста-каманднае першынства раёна па армрэслінгу сярод арганізацый, каманд сельсаветаў і агульнаадукацыйных школ выявіла сваіх пераможцаў. У спаборніцтвах прынялі ўдзел дзесяць змешаных каманд.

Змагаліся ўдзельнікі па кругавой сістэме на абедзвюх руках, стоячы (на здымку). Пераможца выяўляўся па найбольшай суме набраных ачкоў. Так, у камандным заліку золата атрымалі прадстаўнікі раённага адзела па надзвычайных сітуацыях, срэбранымі прызёрамі стала каманда Крулеўшчынскага сельсавета, бронзавымі – раённы вузел электрасувязі. У вагавой катэгорыі да 75 кг першае месца заваяваў Ігар Аўтух (РАНС), які выйграў ва ўсіх сустрэчах, набраўшы чатырнаццаць ачкоў. З дзесяццю ачкамі другое месца заняў Аляксандр Іваноў (аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама), трэцяе – Аляксандр Жалейка (райста). Цікавая барацьба развярнулася паміж Аляксандрам Чарняўскім (РАНС) і Арцёмам Малевічам, якія выступалі ў вагавой катэгорыі да 90 кг. Мужчыны набралі аднолькавую колькасць ачкоў, таму было кінута жэрабя, у выніку якога Аляксандр згадзіўся на паядынак, чым даў фору Арцёму і… перамог. Малевіч атрымаў срэбра. Трэцяе месца заваяваў Віталь Буторын (Крулеўшчынскі сельсавет). У вагавой катэгорыі звыш 90 кг першае месца атрымаў Аляксандр Шаркевіч (ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”, другое – Сяргей Кахановіч (Крулеўшчынскі сельсавет), трэцяе – Юрый Кавалёнак (РВЭС). Вынікі жанчын ішлі па-за залікам і без абмежавання вагавой катэгорыі. Так, у тройку лідараў трапілі Наталля Майсіевіч (ПМС), Іна Калбасіч (Крулеўшчыскі сельсавет) і Вольга Гадулевіч (ВУ “Глыбокаегаз”). Пераможцы былі ўзнагароджаны медалямі і дыпломамі.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота В. Чарвінскага.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *