В Бегомле открылся частный магазин «Василёк»

IMG_0951 Яшчэ на адну гандлёвую кропку ў гарпасёлку стала больш. Днямі ў ім адбылося ўрачыстае адкрыццё прыватнай крамы “Васілёк”, якая размясцілася ў будынку былой камендатуры. Яе ўладальнік – фермерская гаспадарка з аднайменнай назвай з Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці. У краме будуць рэалізоўвацца мясапрадукты ўласнай вытворчасці. У дзень урачыстага адкрыцця аб’екта, у якім прынялі ўдзел старшыня райсавета дэпутатаў В.У. Сівіцкая і намеснік старшыні райвыканкама А.У. Місачэнка, у асартыменце значыліся, акрамя традыцыйных свініны і ялавічыны, яшчэ бараніна, аленіна, мяса трусоў, індыкоў і іншыя далікатэсы. Кіраўнік гаспадаркі Васіль Вяргейчык паабяцаў, што асартымент будзе вытрымлівацца і ў далейшым, а цэны складуць канкурэнцыю іншым гандлёвым кропкам.

– Адкрыццё крамы – гэта шыкоўны падарунак Бягомлю, які станоўча паўплывае на імідж гарадка на трасе, – сказаў на ўрачыстасці Аляксей Місачэнка. Выклікае павагу тэмп правядзення рамонтных работ аб’екта, які на працягу некалькіх год быў незапатрабаваным. Упэўнены, што і іншыя планы ў Васіля Фёдаравіча атрымаецца ўвасобіць у жыццё.
Фермер з Міншчыны, якому вельмі спадабаўся знешні дэкор будынка, вырашыў пры рамонце яго абавязкова захаваць, стварыць у ім карцінную галерэю і шмат чаго яшчэ, што магло б зацікавіць транзітных падарожнікаў.

IMG_0930

Краму адкрываюць (злева направа) В.Ф. Вяргейчык і А.У. Місачэнка.

Адкрыццё новай крамы не толькі зрабіла больш багатым гандлёвы рынак гарпасёлка, але і прынесла шэсць новых рабочых месцаў яго жыхарам, дапамагло добраўпарадкаваць яшчэ адзін куточак населенага пункта.

Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.
Фота В. Чарвінскага.

3 комментариев для “В Бегомле открылся частный магазин «Василёк»

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *