Сотрудники расчётно-кассового центра г. Докшицы ОАО «Белагропромбанк» провели встречу в очередной организации

IMG_0843Акурат пад Новы год супрацоўнікі разлікова-касавага цэнтра г. Докшыцы ААТ “Белаграпрамбанк” завіталі ў чарговую арганізацыю, каб падзячыць сваім кліентам за выбар на карысць безнаяўных разлікаў. На гэты раз на маршруце фінансавай установы значыўся хлебазавод. Намеснік дырэктара банка Алена Шугальская звярнула ўвагу на тое, што ва ўмовах сучаснасці, калі час каштуе дорага, яго нельга марнаваць двойчы. Першы раз – каб зняць грошы ў банкамаце, а другі – у чарзе, каб разлічыцца, скажам, за камунальныя паслугі. Сёння кліенты ААТ “Белаграпрамбанк” могуць карыстацца інтэрнэт-банкінгам і аплачваць паслугі, крэдыты, пераводзіць грошы з карткі на картку, разлічвацца за пакупкі ў інтэрнэт-крамах і здзяйсняць шматлікія іншыя аперацыі, як кажуць, не выходзячы з дому. Абсалютная большасць гандлёвых аб’ектаў мае тэрмінальнае абсталяванне, што таксама стымулюе разлікі плацежнай карткай. Лідарам года ў сваёй арганізацыі па карыстанні безнаяўнымі разлікамі стала Святлана Чурко, якой і быў уручаны падарунак ад банка (на здымку).

Вельмі зручна карыстацца такой паслугай банка, як СМС-інфармаванне. Гэта значыць, што пасля здзяйснення любой фінансавай аперацыі з вашай карткай на тэлефон прыходзіць паведамленне. СМС-інфармаванне таксама абараняе ад зламысных дзеянняў у дачыненні да карткі ў тым выпадку, калі вы яе згубілі.
На сённяшні дзень ААТ “Белаграпрамбанк” прапануе сваім кліентам шэраг крэдытных прадуктаў, прычым іх афармленне вядзецца вельмі хутка. Напрыклад, на набыццё тавараў айчыннай вытворчасці. Працэнты па гэтым крэдыце складаюцца са стаўкі рэфінансавання плюс 10. У суме атрымліваецца 35 гадавых. Выдаюцца таксама спажывецкія крэдыты, на набыццё аўтамабіля, фінансаванне нерухомасці, аплату адпачынку і іншыя патрэбы. Да таго ж кліентам пакета “Зарплатны” можа прадастаўляцца авердрафтны крэдыт у беларускіх рублях пад 39 працэнтаў гадавых у памеры трох налічаных зарплат. Карыстацца гэтай пазыкай вельмі зручна – на рахунку заўжды ёсць сродкі, а пры залічэнні заробку, сума запазычанасці спісваецца аўтаматычна.

Падключыць інтэрнэт-банкінг, атрымаць авердрафт на картку, адкрыць уклад ці атрымаць крэдыт (у тым ліку і на плацежную картку), перавесці пенсію на пакет “Забота” і атрымаць шэраг прывілей, а таксама здзейсніць многія іншыя фінансавыя захады можна ў РКЦ № 40 г. Докшыцы філіяла ААТ “Белаграпрамбанк”. Даведкі па тэлефонах: 2-02-06, 2-19-13, 136.
УНП 300149648.
Фота Н. Навіцкай.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *