Представители докшицкой власти преподнесли подарки накануне Нового года

IMG_399931 снежня — самы разгар мерапрыемстваў, прымеркаваных да Рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці”. З самай раніцы прадстаўнікі мясцовай улады наведалі парадзіх у докшыцкім раддоме. Нараджэнне дзетак – найлепшы навагодні падарунак для Тамары Савіцкай, Ірыны Корсак і Вікторыі Разанавай. Новымі жыхарамі раёна сталі Аляксей і Сняжана, а вось трэцяя сям’я пакуль яшчэ не вырашыла, як назваць сваю дачушку. Здароўя, шчасця і дабрабыту пажадалі бацькам і немаўлятам намеснік старшыні райвыканкама Валянціна Рандарэвіч, а таксама Дзед Мароз і Снягурка, у якіх пераўвасобіліся Сяргей Лісіца і Алена Тулоўская. Начальнік аддзела ЗАГС Ірына Баговіч прывезла з сабой пасведчанні аб нараджэнні. Тамара Савіцкая і Ірына Корсак атрымалі яшчэ падарункі і ад райста, дзе яны працуюць.

Пасля раддома дэлегацыя завітала да дзетак, якія знаходзяцца на лячэнні ў дзіцячым аддзяленні ЦРБ.

Радасна сустракала Дзеда Мароза і Снягурку шматдзетная сям’я Кавальчук (на здымку), якая прыехала да нас у раён з Украіны і знайшла прытулак у Бягомлі. Сямёра дзетак падрыхтавалі гасцям сапраўдны пераднавагодні канцэрт: ігралі на фартэпіяна, чыталі вершы. Самая маленькая, Кацюша, не зводзіла вачэй з гасцей і разам з мамай у карагодзе спявала песню пра ёлачку. Сям’я Кавальчук атрымала падарункі і ад раённага аб’яднання прафсаюзаў.

 Тэкст и фота Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *