Первоклассники Докшицкого района получили статус жителей волшебной страны искусства

DSC00596Таленавітыя спевакі, музыканты, танцоры Докшыцкай дзіцячай школы мастацтваў прымаюць удзел практычна ў кожным канцэрце, які адбываецца на раённай сцэне. Нядаўна ва ўстанове прайшло мерапрыемства, на якім афіцыйны статус жыхароў чароўнай краіны мастацтва набылі яшчэ 60 першакласнікаў. Столькі іх выклікалі на сцэну на цырымоніі пасвячэння ў свет мастацтва, дзе дырэктар школы Вольга Сушко ўручыла кожнаму сімвалічны медаль.

Яшчэ 30 дзетак на музычным, харэаграфічным, тэатральным і мастацкім аддзяленнях пачалі займацца сёлета ў класах ДШМ, якія адкрыты апошнім часам у аграгарадках Порплішча, Параф’янава, вёсцы Тумілавічы.

НА ЗДЫМКУ: мы – першакласнікі, і гэта клас!
Тэкст і фота
Тамары АЛЬШЭЎСКАЙ.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *