Четвёртый этап правового марафона прошёл в СШ №1 г. Докшицы

IMG_5074 IMG_5079На мінулым тыдні завяршыўся прававы марафон для школьнікаў, старт якому быў дадзены 11 сакавіка.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі райкам ГА “БРСМ”, РАУС, камісія па справах непаўналетніх, аддзел адукацыі, спорту і турызму, аддзел культуры і па справах моладзі. Прававы марафон ладзіцца не першы год і праходзіць у розных формах: віктарыны, інфармацыйныя сустрэчы, сяброўскія спартыўныя спаборніцтвы. Як паказала практыка, менавіта апошняя форма правядзення найбольш цікавая для моладзі.

Марафон дзяліўся на чатыры этапы. Хлопцы і дзяўчаты згуртаваліся ў каманды і абаранялі гонар сваёй навучальнай установы. Кожны этап прайшоў у розных школах. Удзельнікаў віталі і натхнялі на перамогу тэматычнымі мастацкімі нумарамі іх жа аднагодкі. Усе каманды выдзяляліся адметнай спартыўнай формай. Падчас кожнага са спаборніцтваў балельшчыкі горача падтрымлівалі свае каманды, што, безумоўна, надавала юным спартсменам упэўненасці.

Лідарам першага этапу стала каманда Глінскай СШ, лідарам другога – Барсукоўская СШ-БШ, трэцяга – сітцаўскія школьнікі, чацвёртага – вучні СШ №1 г. Докшыцы. Пераможцы былі ўзнагароджаны граматамі, спортінвентаром і салодкімі прысмакамі. Усяго ў мерапрыемствах прынялі ўдзел вучні з 13 школ раёна.

НА ЗДЫМКАХ: гарачыя спартыўныя баталіі падчас чацвёртага этапу прававога марафону, які прымала СШ № 1 г. Докшыцы.
Тэкст і фота
Наталлі НАВІЦКАЙ.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *