Докшицкие дзюдоисты победы посвятили мамам

ALIM2036З медалямі і дыпломамі вярнуліся юныя докшыцкія дзюдаісты з адкрытага першынства г. Полацка, якое праходзіла пад назвай “Свае перамогі матулям прысвячаем”.

З першай сур’ёзнай перамогай можна смела віншаваць Насцю Малаш. У вагавай катэгорыі да 45 кілаграмаў дакшычанка заваявала першае месца. Трэцяй у гэтай жа катэгорыі стала Валерыя Міхейка. Трэніруе дзяўчынак Алена Таляронак.

Паспяхова выступілі і хлопчыкі. Выхаванец Марыны Ярмаковіч Саша Толкач заняў трэцяе месца ў вагавай катэгорыі да 32 кілаграмаў. Такі ж вынік і ва Улада Варгана, толькі ў катэгорыі да 35 кілаграмаў (трэнер А. Таляронак).

Наталля НАВІЦКАЯ.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *