Не выпальвайце траву

?????????????????????????????????Часцей за ўсё прычынай травяных пажараў становяцца хуліганскія дзеянні грамадзян або iх неасцярожнасць – пакінутае без нагляду вогнішча, кінутая непатушаная цыгарэта. Заканамернасць гэтага ў тым, што падобнае чыняць дарослыя альбо пажылыя людзі, якія наўмысна спальваюць сухую траву і смецце, што прыводзіць да знішчэння жылых будынкаў, гаспадарчых пабудоў, індывідуальнага транспарту грамадзян, нават да гібелі людзей.

Паважаныя кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў, а таксама грамадзяне, якія пражываюць на тэрыторыі раёна! Докшыцкі РАНС просіць вас утрымліваць у чысціні тэрыторыі грамадскіх і вытворчых аб’ектаў, пастаянна чысціць іх ад сухой травы, лісця і смецця. Не забывайцеся пра тое, што спальванне сухой расліннасці або смецця ў ветранае надвор’е можа прывесці да пажару.

Тым, хто любіць адпачываць на прыродзе, не лішнім будзе нагадаць: не пакідайце ў месцах адпачынку непатушаныя вогнішчы, запалкі, недакуркі, шкляныя бутэлькі.

Калі ж сухая расліннасць загарэлася, паспрабуйце патушыць агонь самастойна. Не атрымалася – неадкладна паведаміце пра гэта ў пажарную аварыйна-выратавальную службу па тэлефоне “101” ці “112”.
Разводзіць вогнішча дапускаецца пры слабым ветры, захоўваючы пры гэтым наступныя адлегласці: 10 м ад будынкаў і збудаванняў, 20 м ад ляснога масіву, 30 м ад месцаў, дзе складуецца сена ці салома, на прысядзібных участках дапускаецца прыгатаванне ежы ў спецыяльных прыстасаваннях на мінімальнай адлегласці да будынкаў і збудаванняў не менш за 4 м.
Ні ў якім разе нельга пры распальванні вогнішча выкарыстоўваць гаручыя вадкасці.

У Беларусі выпальванне сухой расліннасці забаронена законам і за яго парушэнне прадугледжана адказнасць.

С. Дземідовіч,
пажарны інспектар.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *