ОАО «Белагропромбанк» стимулирует клиентов в Докшицком районе

IMG_4631Сёлета ААТ “Белаграпрамбанк” працягвае заахвочваць сваіх кліентаў, якія актыўна карыстаюцца безнаяўнымі разлікамі. 

На гэты раз супрацоўнікі разлікова-касавага цэнтра г. Докшыцы ААТ “Белаграпрамбанк” на чале з намеснікам дырэктара ўстановы Аленай Шугальскай наведалі калектыў прадстаўніцтва Белдзяржстраху ў нашым раёне. Падчас сустрэч у арганізацыях-кліентах банка, іх супрацоўнікам, якія найбольш актыўна пры разліках карыстаюцца плацежнай карткай, уручаюцца карысныя і памятныя падарункі. У прадстаўніцтве Белдзяржстраху ўдача ўсміхнулася Вользе Шылко (на здымку). Жанчына даўно ацаніла зручнасць безнаяўных разлікаў і карыстаецца імі без асаблівых цяжкасцей.

Ніводная падобная сустрэча не абыходзіцца без “пытанняў з залы” пра канкрэтныя паслугі і банкаўскія прадукты.

Напрыклад, выклікаў цікавасць тэрміновы банкаўскі дэпазіт «@gro». Ён адкрываецца ў беларускіх рублях на 185 дзён пад 25 працэнтаў гадавых. Мінімальная сума, якой дастаткова для адкрыцця, – 500 тысяч рублёў. Уклад можа адкрыць кліент банка, які мае цякучы рахунак з падключанай сістэмай інтэрнэт-банкінга. Папаўняць уклад можна як наяўнымі сродкамі, так і безнаяўна. Пасля заканчэння тэрміну ўкладу, сродкі разам з працэнтамі пералічваюцца на плацежную картку кліента. Чаму б не скарыстацца такім укладам, калі вы плануеце пакупку, для якой трэба паўгода адкладваць сродкі, і атрымаць пры гэтым дадатковы прыбытак у выглядзе працэнтаў?

Шмат варыянтаў размяшчэння сродкаў і на тэрміновым без адклікання ўкладзе “Стандарт”, які можна адкрыць не толькі ў беларускіх, але і ў расійскіх рублях, еўра, доларах. Папаўняць яго можна як наяўным, так і безнаяўным шляхам. Напрыклад, праз інтэрнэт-банкінг, які кліентам банка падключаецца бясплатна.

З кожным месяцам расце колькасць тых, хто праз гэты зручны сэрвіс аплачвае камунальныя паслугі, здзяйсняе пакупкі ў інтэрнэт-крамах, ажыццяўляе пераводы сродкаў з карткі на картку. Асабліва ацанілі гэту паслугу бацькі студэнтаў. Яны адкрываюць дадатковую картку да сваёй зарплатнай, аддаюць яе дзіцяці, а, калі ўзнікае неабходнасць, папаўняюць яе сродкамі праз інтэрнэт-банкінг непасрэдна з хатняга камп’ютара.

Карыстаецца попытам авердрафтнае крэдытаванне. Гэта магчымасць скарыстацца крэдытам без наведвання банка. Авердрафт могуць адкрыць кліенты фінансавай установы, якія атрымліваюць зарплату і пенсію на картку ААТ “Белаграпрамбанк”. Працэнт па ім складаецца са стаўкі рэфінансавання + 14 пунктаў. Гэты крэдыт адкрываецца на год. Яго сума залежыць ад памеру заробку і не можа перавышаць 50 мільёнаў рублёў. Вельмі зручны крэдыт у тым выпадку, калі да зарплаты застаецца некалькі дзён, а грошы патрэбны ўжо. Пры карыстанні невялікай сумай няшмат часу, працэнт плаціш зусім нязначны. Як толькі на картку залічваецца зарплата ці пенсія, крэдыт пагашаецца аўтаматычна.

Падключыць інтэрнэт-банкінг, атрымаць авердрафт на картку, адкрыць уклад ці атрымаць крэдыт (у тым ліку і на плацежную картку), перавесці пенсію на пакет “Забота” і атрымаць шэраг прывілей, а таксама здзейсніць многія іншыя фінансавыя захады можна ў РКЦ № 40 г. Докшыцы філіяла ААТ “Белаграпрамбанк”. Даведкі па тэлефонах: 2-02-06, 2-19-13, 136.

УНП 300149648.

Фота В. Чарвінскага.

Один комментарий для “ОАО «Белагропромбанк» стимулирует клиентов в Докшицком районе

  • 29.03.2016 в 1:09 пп
    Permalink

    Самы лепшы банк!Але я адкрываў свой ўклад на стандарт. Інтэрнэт-ўклад планую ужо пасля дэнамінацыі рабіць

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *