В феврале в Докшицком районе родились 12 мальчиков и 13 девочек

777Месяц люты хоць і самы кароткі ў годзе, але амаль на кожны яго дзень сёлета прыпала рэгістрацыя нованароджаных у раённым аддзеле ЗАГСа. Толькі ў адных Докшыцах зафіксавана дзесяць хлопчыкаў і дзяўчынак, сярод якіх Міраслаў Валодзькін і Кірыл Шэпелеў, Эмілія Курдзека і Аліна Каротчык, Насця Садавая і Вераніка Палячонак, Артур Апанасевіч і Мацвейка Залатуха, Алінка Чантарыцкая і Васіліса Шылік. На тры дзяўчынкі пабольшала ў Таргунах: тут радуюць бацькоў Святланка Ульева, Софія Родзіч і Варанька Арлоўская. А вось у Бягомлі зарэгістраваны хлопчыкі – Сямён Конанаў і Артур Пісарэнка. Двое нованароджаных з’явіліся ў Глінным – Максімка Ковель і Крысцінка Коршун. Таксама ў лютым зарэгістравана нараджэнне Алінкі Каляга ў в. Ваўча, Максімкі Тушынскага ў агр. Замасточча, Мацвейкі Сяліцкага ў в. Дамашкавічы, Ксеніі Цыбульскай у в. Вілейка, Валерыі Каляга ў в. Бярозаўка, Даўлата Красоўскага ў агр. Крулеўшчына, Даніка Ватава ў агр. Параф’янава і Цімошы Курца ў агр. Сітцы.

Віншуем шчаслівых бацькоў!

“Лютаўскія” людзі ўпартыя, настойлівыя і даволі неўраўнаважаныя, хаця кантралююць сябе лепш, чым “снежаньскія”. Характар у народжаных у лютым складаны, непрадказальны. Яны смелыя, не баяцца цяжкасцей. Хутка прымаюць рашэнні, праўда, не заўсёды правільныя. “Лютаўскія” людзі занадта прамалінейныя і мэтанакіраваныя. Па натуры – кар’ерысты. Сярод вядомых імяніннікаў апошняга месяца зімы мастак Казімір Малевіч, паэты Барыс Пастарнак і Іван Крылоў, ваеначальнікі Клімент Варашылаў і Васіль Чапаеў, акцёры Ірына Мураўёва і Вячаслаў Ціханаў, фігурыстка Ірына Слуцкая і футбаліст Крыштыяну Раналду, пісьменнік Іван Мележ, паэт Аркадзь Куляшоў, матэматык Фёдар Гахаў.

Тэкст і фота
Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *