В Докшицком районе россиянин нашёл могилу отца через 70 лет

IMG_7101Помнікі і абеліскі… Маўклівы напамін пра час, які  абавязкова павінен застацца ў памяці людзей. У нашым раёне 89 такіх збудаванняў і, у асноўным, усе яны ўстаноўлены ў памяць пра падзеі і ахвяры кровапралітнай Вялікай Айчыннай вайны. 

Вялікую і святую справу распачалі ў свой час тыя, хто перажыў акупацыю і пачаў будаваць мірнае жыццё. Яе ўжо на працягу паўстагоддзя працягваюць удзячныя нашчадкі. Дзякуючы намаганням актывістаў пошукавай работы час ад часу аднаўляюцца надпісы на брацкіх магілах і на адно-два, а то і некалькі прозвішчаў салдат, якія ахвяравалі сваім жыццём за наш сённяшні дзень, на іх становіцца больш. Для некага гэта падзея праходзіць незаўважна, а дзеці і ўнукі загінулых, здараецца, чакаюць яе ўсё жыццё. Расіянін Леў Смалякоў на сустрэчу да бацькі ішоў доўгія 70 гадоў.

Інжынер аднаго з маскоўскіх інстытутаў Ілья Смалякоў стаў апалчэнцам у першыя дні вайны. Дома засталася жонка Таццяна з трыма дзецьмі. У 1943 годзе яна атрымала паведамленне, што муж прапаў без вестак. Пасля вайны выйшла замуж другі раз, з’явіліся іншыя дзеці, а тыя, што мелі імя па бацьку Ільіч, упарта шукалі сляды свайго таты. У 2015 годзе Леў Ільіч з сынам свайго, на жаль, ужо памерлага брата падаў заяўку ў Цэнтральны архіў Міністэрства абароны ў Падольску. І, удача! Адтуль прыйшло паведамленне, што Ілья Рыгоравіч Смалякоў загінуў пад Мінскам у студзені 1944 года. Параілі звярнуцца ў Цэнтральны партызанскі архіў Рэспублікі Беларусь. І не памыліліся. Там знайшліся звесткі, што Смалякоў быў партызанам брыгады “Жалязняк”. Абласны ваенкамат удакладніў, дзе пахаваны былы маскоўскі апалчэнец. Трэба разумець, што часць Ільі Пятровіча была летам 1941 перакінута ў Беларусь. Тут ён трапіў у акружэнне, а яшчэ, магчыма, што ўцёк з палону і стаў партызанам. Дакладна даведацца, як было, ужо не атрымаецца, але бясспрэчна адно, што гэты мужны чалавек больш за два гады біў фашыстаў і набліжаў перамогу.

Стоячы ля помніка на брацкай магіле ў вёсцы Бярозкі, 80-гадовы сын размаўляў са сваім навечна маладым татам як з жывым (на здымку). Расказаў яму, што прывёз да яго на знаёмства ўнука Андрэя і праўнучку Юлю, што стаў, як некалі ён, інжынерам, жыў далёка ад роднай Масквы, у Данецку, дзе людзі забыліся пра ўрокі мінуўшчыны і зноў даказваюць сваё права на існаванне з дапамогай зброі.

Усклаў пажылы чалавек на магілу бацькі кветкі, памянуў, нізка пакланіўся зямлі, што прыняла савецкага салдата і на развітанне шчыра падзякаваў краіне, дзе ўмеюць шанаваць і памятаць.

– Вельмі рады быў пазнаёміцца з вашай чыстай, дагледжанай Беларуссю, яе добразычлівымі, прыязнымі людзьмі, – прызнаўся Леў Ільіч, – жадаю рэспубліцы міру і росквіту.
Вялікай нечаканасцю стаў для яго юбілейны медаль “70 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне”, які ўручыў сыну салдата раённы ваенны камісар Віталь Леснічэнка.

– Прыміце гэту ўзнагароду, як даніну ўдзячнасці нашчадкаў гераічнаму ваеннаму пакаленню за яго подзвіг. Ваш бацька быў бы дастойны гэтай узнагароды, – сказаў падпалкоўнік.

Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.
Фота В. Чарвінскага.

Комментарии:

hylics soundtrack по ссылке

Один комментарий для “В Докшицком районе россиянин нашёл могилу отца через 70 лет

  • 23.04.2016 в 11:13 дп
    Permalink

    Я,Володина (Смолякова) Светлана Львовна от себя лично и от имени моего брата Смолякова Сергея Львовича выражаю искреннюю благодарность всем,кто принял активное участие в этом мероприятии.Особую благодарность выражаем военкому подполковнику Виталию Геннадьевичу Лесниченко и председателю Берёзковского сельсовета Татьяне Валерьевне Славиковской — Вы помогли осуществить мечту всей жизни нашего отца — Смолякова Льва Ильича!Низкий Вам поклон за трепетное отношение к героям и сохранении памяти о них!Наш дедушка Смоляков Илья Львович — один из них.Вечная Слава Героям! А всем,ныне живущим, пожелания благополучия и всего самого доброго!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *