Военный комиссар Докшицкого военкомата поздравил с профессиональным праздником сослуживцев

IMG_69428 красавіка ў нашай Рэспубліцы традыцыйна адзначаецца прафесійнае свята ветэранаў, вайскоўцаў і грамадзянскага персаналу ваенных камісарыятаў.

Усе, хто калі-небудзь сутыкаліся з ваеннай службай, знаёмства з ёй пачынаў з парогу ваенкамата. Яго ролю ў жыцці і дзейнасці Узброеных Сіл немагчыма пераацаніць. На сённяшні дзень ваенныя камісарыяты выконваюць найважнейшыя функцыі: забеспячэнне працаздольнасці нашай дзяржавы і патрыятычнае выхаванне моладзі.

Рэаліі сённяшняга дня паказваюць, што навязванне супярэчлівых пунктаў гледжання на розныя гістарычныя моманты, перапісванне гісторыі з’яўляюцца актуальнымі праблемамі грамадства. Таму ў выхаванні маладога пакалення трэба засяроджваць увагу на захаванні гістарычных каштоўнасцяў і памяці. Гэтыя пытанні знаходзяцца на кантролі не толькі ў настаўнікаў і выхавацеляў, бацькоў, але і ў супрацоўнікаў ваенных камісарыятаў.

Шмат увагі надаюць у ваенкаматах прызыву на воінскую службу, агітацыі і падрыхтоўцы моладзі для паступлення ў вышэйшыя ваенныя навучальныя ўстановы, мабілізацыйнай рабоце па абароне суверэнітэту і цэласнасці Рэспублікі Беларусі, у прыватнасці, Докшыцкага раёна. Актыўна ідзе работа па ўвекавечванні загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны, пошуку новых пахаванняў праз стасункі не толькі з мясцовымі жыхарамі, але і з усёй Беларусі, а таксама іншымі краінамі.

Армія – сіла не толькі ўзброеная, але і духоўная, і культурная. Гэта нельга не ўспомніць у Год культуры. Ваенныя заўсёды былі і ёсць прыкладам мужнасці, вытрымкі, такту. Армія, ваенная служба – гэта крыніца натхнення для мастацкай творчасці пісьменнікаў і паэтаў, мастакоў і кампазітараў.

У святочны дзень ад сябе асабіста і ад усяго калектыву райваенкамата хочацца выказаць словы ўдзячнасці нашым афіцэрам запасу і ветэранам грамадзянскага персаналу. Моцнага ўсім здароўя, бадзёрасці духу, аптымізму і мірнага неба над галавой.

Даведка: Віталь Генадзьевіч Леснічэнка нарадзіўся ва Ушацкім раёне. Скончыў Ваенную Акадэмію. Дзесяць гадоў служыў у 103-й асобнай мабільнай брыгадзе ў Віцебску, пасля – ваеннай камендатуры Віцебскай вобласці. З 2014 года быў намеснікам ваеннага камісара Ушацкага райваенкамата. Са студзеня 2016 года ўзначальвае Докшыцкі раённы ваенны камісарыят. Жанаты. Выхоўвае пяцігадовага сына.

Віталь ЛЕСНІЧЭНКА,
ваенны камісар раёна,
падпалкоўнік.
Фота В. Чарвінскага.

 

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *