Жители Докшицкого района присоединились к республиканскому субботнику (+фото)

Разам з кіраўніком раёна Алегам Пінчуком супрацоўнікі аддзелаў і службаў райвыканкама наводзяць парадак на мемарыяле "Праклён фашызму".

Разам з кіраўніком раёна Алегам Пінчуком супрацоўнікі аддзелаў і службаў райвыканкама наводзяць парадак на мемарыяле «Праклён фашызму».

У мінулую суботу жыхары раёна дружнай талакою далучыліся да рэспубліканскага суботніка.

Здавалася, сама прырода дапамагала людзям у іх калектыўнай працы: на змену папярэднім пахмурных дням усталявалася сонечнае надвор’е. У райцэнтры і яго ваколіцах работы вяліся па добраўпарадкаванні паркаў, вуліц, тэрыторый прадпрыемстваў і арганізацый. Прыбіралі могілкі, прыдарожныя палосы і лясныя масівы, бялілі дрэвы, праводзілі выкарчоўванне на сельскагаспадарчых землях. Як пчолкі, шчыравалі дзеці і настаўнікі. Напрыклад, вучні і педкалектыў СШ №2 г. Докшыцы навялі парадак як на даволі вялікай школьнай тэрыторыі, так і вакол яе. Многія арганізацыі выехалі ў межах суботніка на замацаваныя за імі тэрыторыі населеных пунктаў, дзе заўсёды рады шэфскай працоўнай руцэ. Людскому рэсурсу дапамагала тэхніка арганізацый.

Шматлюдна было і на тэрыторыі мемарыяла ў Шунеўцы, дзе працавалі дзяржслужачыя. Былі абноўлены кветнікі, добраўпарадкавана тэрыторыя ўсяго мемарыяла.

Паводле аператыўных дадзеных аддзела эканомікі райвыканкама ўдзел у агульнай добрай справе прынялі каля 7 тысяч чалавек. На суботніку было зароблена 206,8 мільёна рублёў, выраблена прадукцыі на 89 мільёнаў, аб’ём падрадных работ склаў 25,6 мільёна рублёў.

Наталля НАВІЦКАЯ.
Фота А. Варанковіча.

Кіпела работа каля Цэнтра дзяцей і моладзі.

Кіпела работа каля Цэнтра дзяцей і моладзі.

Добраўпарадкаваннем тэрыторыі займаўся райаддзел аховы.

Добраўпарадкаваннем тэрыторыі займаўся райаддзел аховы.

 

У Паўночным Гняздзілаве паабапал дарогі працавалі настаўнікі і работнікі культуры.

У Паўночным Гняздзілаве паабапал дарогі працавалі настаўнікі і работнікі культуры.

***

Актыўны ўдзел па навядзенні парадку на зямлі падчас рэспубліканскага суботніка прынялі жыхары Крыпульскага сельсавета. У гэты дзень прылады працы ў рукі ўзялі 98 чалавек – гэта не ўлічваючы тых, хто быў заняты абуладкаваннем могілак.

Работа кіпела ў 9-і вёсках. У Паўночным Гняздзілаве Докшыцкае лясніцтва выразала кустоўе. Работнікі МНС у складзе сямі чалавек разбіралі старую хату.
У Крыпулях, па вуліцы Цэнтральнай, сіламі райаграсэрвіса наводзіўся парадак ля апусцелых дамоў. Дэсант з работнікаў сельвыканкама, школы і Дома культуры займаўся абуладкаваннем дзіцячай пляцоўкі, бібліятэкары працавалі ля помніка воінам-землякам. З выразкай кустоўя і здзічэлых садоў у Паўднёвым Гняздзілаве спраўляліся работнікі ААТ “Гняздзілава-Агра”. З несанкцыянаванымі звалкамі – ветстанцыя.

Таццяна
ПАДБЯРЭЗКАЯ.
Фота В. Чарвінскага.

****

Польскія воінскія пахаванні ў Валкалатах заўсёды дагледжаныя – аб гэтым клапоціцца мясцовая школа.

Польскія воінскія пахаванні ў Валкалатах заўсёды дагледжаныя – аб гэтым клапоціцца мясцовая школа.

Жыхары Валкалацкага сельсавета заўсёды славіліся сваім імкненнем да чысціні і парадку: у дамах, на панадворках, на вуліцах, на палях і пры дарогах – паўсюдна. Тым не менш стыхійныя звалкі то тут, то там узнікаюць. Ды і колькасць жыхароў у тым узросце, што патрабуе дапамогі ў справе падтрымання чысціні, узрастае. Таму на суботнік выйшлі дружна прадстаўнікі ўсіх арганізацый: работнікі культуры, участковай бальніцы, школы, дзіцячага садка, сувязісты і электрыкі, сацработнікі і пажарныя, проста жыхары вёсак, якім неабыякава, як выглядае іх населены пункт. Надвор’е паспрыяла, і работа кіпела ў Валкалатах і Шыльках, Станіслаўцах і Гарадзішчы, Свіркаўшчыне і Ракітаўшчыне… Безумоўна, за некалькі суботнікаў навесці парадак у вёсках, асабліва маланаселеных, і падтрымліваць яго немагчыма. Таму варта адзначыць, што работы па добраўпарадкаванні на тэрыторыі сельсавета вядуцца няспынна. І гэта дае свой станоўчы вынік.

Алена НЕСЦЯРОНАК.
Фота аўтара.

 

 

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *